viasna on patreon

Гарадзенскія журналісты пратэстуюць супраць пераследу Андрэя Пачобута

2011 2011-04-01T11:00:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pachobut.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Гарадзенскія журналісты, сябры Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, 30 сакавіка правялі экстраннае паседжанне, на якім было вырашана падрыхтаваць і накіраваць ліст пратэсту ў Гродзенскую абласную пракуратуру. Незалежныя журналісты абураныя іх пастаяннай дыскрымінацыяй і татальным пераследам, а таксама тым фактам, што пракуратура распачала крымінальную справу па артыкуле за абразу прэзідэнта ў дачыненні да Андрэя Пачобута, вядомага публіцыста і блогера, уласнага карэспандэнта "Gazety Wyborczej".

Гродзенскія журналісты пратэстуюць супраць гвалтоўнага парушэння іх канстытуцыйных правоў і заклікаюць пракуратуру спыніць рэпрэсіі і закрыць крымінальную справу Андрэя Пачобута. Зараз збіраюцца персанальныя подпісы пад зваротам у пракуратуру.  

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства