viasna on patreon

Будаўніцтва касцёла падганяецца пад “Дажынкі”

2011 2011-04-06T08:12:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maladzechna-kascel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне ідзе будаўніцтва новага касцёла. На пашпарце будаўніцтва пазначана, што аб’ект павінны быць завершаны ў 2012 годзе. Але, як паведамілі каталіцкія вернікі, мясцовыя ўлады настойваюць на паскарэнні тэмпаў будаўніцтва. Звязана гэта з тым, што сёлета Маладэчна будзе сустракаць “Дажынкі”: недабудаваны аб’ект, напэўна, сапсуе святочны настрой.

Касцёл святога Казіміра будуецца на грошы беларускіх і замежных вернікаў. Прыхажанам вядома, з якой цяжкасцю ідзе будаўніцтва, здабываюцца на гэта сродкі. Пачатак будаўніцтва тармазіўся з-за перашкодаў з боку мясцовых уладаў, а зараз – наадварот – трэба хутчэй дабудоўваць, бо размяшчаецца касцёл у цэнтральным месцы, насупраць будучага “Лядовага палаца” – на шляху “Дажынак”.

Ірына Б., прыхажанка касцёла, юрыст, адзначае: “Зразумела, што па законе ніхто не зможа прад’явіць да касцёлу ніякіх прэтэнзій, але вядома, што нашы ўлады могуць ўздзейнічаць разнастайнымі неафіцыйнымі спосабамі. Таму ўсе на гэты конт перажываюць”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства