Краіны АБСЕ заклікаюць да міжнароднага расследавання падзей 19 снежня
"Вялікабрытанія і 13 іншых краін-сябраў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе заклікалі Беларусь да супрацоўніцтва з місіяй міжнародных экспертаў, што збірае факты для расследавання дзеянняў, звязаных з падаўленнем дэманстрацый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і падзей, што пайшлі следам за імі, якія выклікалі сур'ёзную заклапочанасць.
Гэтая прапанова была зроблена ў рамках схемы АБСЕ, вядомай таксама, як "маскоўскі механізм". Яна была адобрана ўсімі сябрамі АБСЕ, уключаючы Беларусь, для стымуляцыі захавання і павагі правоў чалавека, асноўных свабод, асноў дэмакратыі, а таксама правіла вяршэнства закона праз дыялог і супрацоўніцтва ", — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
"Паводле меркавання 14 краін, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе, прымяненне ўрадам Беларусі суровых захадаў адносна апазіцыйных кандыдатаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў, масавыя арышты і прысуды, вынесеныя ўдзельнікам пратэстаў і журналістам за падзеі 19 снежня, паведамленні аб катаваннях, запалохванні і прымусе ўяўляюць сабой вельмі сур'ёзную пагрозу выкананню Беларуссю сваіх абавязацельстваў перад АБСЕ. Гэтыя абавязацельствы вызначаны ў гістарычным Хельсінкскім акце 1975 года і наступных дакументах, і ўключаюць у сябе шырокамаштабныя намаганні ў галіне правоў чалавека, асноўных свабод, дэмакратыі і правіла вяршэнства закона", — падкрэсліваецца ў паведамленні.
"Вялікабрытанія яшчэ раз заклікае беларускія ўлады пакласці канец ганебнаму ланцугу падзей, якія суправаджалі выбары 19 снежня і працягваюцца па гэты дзень. Мы настойліва заклікаем урад Беларусі спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыйных кандыдатаў, удзельнікаў перадвыбарнай кампаніі, журналістаў, адвакатаў, студэнтаў і шматлікіх іншых", — адзначаецца ў дакуменце.
"Расследаванне і справаздача ў рамках "маскоўскага механізма" закліканы дапамагчы Беларусі выканаць гэтыя абавязацельствы. Мы заклікаем Беларусь аказаць садзейнічанне дадзенай ініцыятыве, якая прадпрымаецца на карысць Беларусі і яе грамадзян", — зазначае амбасада Вялікабрытаніі.