viasna on patreon

Журналісты звярнуліся да Васілевіча і Куляшова

2011 2011-07-13T13:31:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Раніцай у сераду, на якую прыпадаюць традыцыйныя «маўклівыя» акцыі пратэсту, журналісты аднеслі ў Генеральную пракуратуру свой зварот да кіраўніка гэтага ведамства Рыгора Васілевіча.

У звароце да Генпракурора падпісанты нагадваюць, што выконваюць свае прафесійныя абавязкі падчас асвятлення масавых мерапрыемстваў, на што маюць законнае права. І патрабуюць ад генеральнай пракуратуры правесці службовую праверку па фактах незаконных затрыманняў, знішчэння забраных фотаматэрыялаў і пашкоджання прафесійнай тэхнікі, а таксама прыцягнуць да адказнасці тых, хто замінае працы рэпарцёраў.

Нагадаем, што, паводле падклікаў БАЖ, з пачатку правядзення «маўклівых» акцый пад затрыманні падпадалі ўжо 77 беларускіх і замежных рэпарцёраў.

Свае подпісы пад зваротам паставілі 30 журналістаў.

Аналагічны калектыўны зварот сёння даслалі міністру ўнутраных спраў Анатолю Куляшову. Копіі абодвух дакументаў таксама накіраваныя міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму і старшыні Вярхоўнага суда Валянціну Сукалу.

Паводле закона РБ «Аб зваротах грамадзянаў», чыноўнікі маюць 30 дзён на адказ кожнаму з подпісантаў звароту.

Тэкст звароту (па-расейску) можна праглядзець у далучаным да артыкула файле.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства