viasna on patreon

Віцебскія праваабаронцы звярнуліся ў Вярхоўны суд з прапановамі па ўдасканаленні працы

2011 2011-11-28T13:18:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vs_rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Але ўсё, што ім адказалі, - гэта паведаменне пра тое, што іх ліст перанакіраваны старшыні Віцебскага абласнога суду “для прыняцьця да ведама выкладзеных у лісце заўвагаў і прапановаў па арганізацыі працы Віцебскага абласнога суду і раённых судоў Віцебскай вобласці”.

Зварот віцебскіх праваабаронцаў быў звязаны з тым, што  гэтая ўстанова ладзіць маніторынг дзейнасці судовай сістэмы, і ўсіх грамадзянаў прасілі дасылаць свае ацэнкі і прапановы па ўдасканаленні судовай дзейнасці. Таму праваабаронцы Віцебску выказалі свае прапановы наконт працы агульных судоў, скарыстаўшыся звесткамі, атрыманымі падчас маніторынгу працы абласнога суду, судоў трох раёнаў абласнога цэнтру і раённых судоў  у Лёзна, Гарадку, Сянно, Шуміліна, Дуброўна і Бешанковічах.

Было выказана 13 прапановаў, паведамляе  мясцовы праваабарончы сайт “За правы чалавека”. Сярод іх наступныя: замяніць шыльды на будынках судоў, зрабіць іх на дзьвюх дзяржаўных мовах; “разгрузіць” раённыя суды ў г. Віцебску праз увядзеньне спецыяльных судоў - у выглядзе гарадскога Адміністратыўнага суду; пашырыць паўнамоцтвы і частату ўдзелу ў працэсах народных засядацеляў, выдаліць з будынкаў судоў службы, якія не датычаць судовай сістэмы (управу юстыцыі, адвакацкія канторы, юрыдычныя кансультацыі), перавесці суд Чыгуначнага раёну г. Віцебску ў асобны будынак (зараз ён месціцца ў жылым будынку па вуліцы Кірава, займаючы першы і падвальны паверхі, дзе падвышаная вільготнасць і праблемы з каналізацыйнай сістэмай); увесці абавязковы відэазапіс судовых працэсаў і гд.

Адказу ад старшыні Віцебскага абласнога суду праваабаронцы пакуль не атрымалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства