viasna on patreon

Стартавала кампанія Amnesty International у падтрымку Алеся Бяляцкага

2011 2011-11-29T10:02:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/amnesty-big.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Amnesty International

Amnesty International

Amnesty International распачала кампанію зваротаў да ўладаў Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць старшыню Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага.

Вось поўны тэкст заявы арганізацыі, прынятай у сувязі з пачаткам кампаніі ў падтрымку беларускага праваабаронцы:

Amnesty International прызнае права беларускіх уладаў на крымінальны пераслед у межах закона, але сцвярджае, што абвінавачванні ў адрас Алеся Бяляцкага маюць палітычную падаплёку і ставяць сваёй мэтай перашкодзіць ягонай законнай праваабарончай дзейнасці. Алесь Бяляцкі знаходзіцца пад вартай у Мінску з 4 жніўня.

Калі ласка, тэрмінова адпраўце ліст наступнага зместу на беларускай, рускай або сваёй роднай мове: заклікайце ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага;

заклікайце ўлады спыніць пераслед і пагрозы на адрас праваабаронцаў і нагадайце, што ўлады абавязаны аказваць падтрымку праваабаронцам у адпаведнасці з патрабаваннямі Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, у якой праваабарончая дзейнасць прызнаецца неабходнай і законнай.

ПРОСЬБА НАКІРОЎВАЦЬ ЗВАРОТЫ ДА 6 СТУДЗЕНЯ 2012 ГОДА ПА НАСТУПНЫХ АДРАСАХ:

Прэзідэнту
Аляксандру Лукашэнка
вул. Карла Маркса 38
220016 Менск, БЕЛАРУСЬ
Факс: +375 17 226 06 10 / +375 17 222 38 72
Электронная пошта: contact@president.gov.by
Прывітанне: Спадар Прэзідэнт

Генеральнаму пракурору
Аляксандр Канюк
вул. Інтэрнацыянальная 22
220050 Мінск
БЕЛАРУСЬ
Факс: +375 17226 42 52 (прамоўце "факс")
Прывітанне: Спадар Генеральны пракурор

Таксама накіруйце копіі зваротаў дыпламатычным прадстаўнікам ў сваёй краіне.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
101990, Масква, Цэнтр, ул.Маросейка, д.17 / 6.
Тэлефон: 7 (495) 777-66-44.
Пошта: mail@embassybel.ru

Ўзгодняць адпраўку зваротаў з кіраўніцтвам мясцовай секцыі AI, калі Вы накіроўваеце іх пасля паказанай вышэй даты“.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства