viasna on patreon

У Слоніме прыгадалі Плошчу

2011 2011-12-19T15:24:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ploshcha-20.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры згуртавання дэмакратычных сіл Слоніма, куды ўваходзяць кіраўнікі слонімскіх дэмакратычных партый і арганізацый, сёння сабраліся на сваю чарговую сустрэчу. Мерапрыемства яны цалкам прысвяцілі аналізу падзеяў, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня 2010 года.

Перад прысутнымі выступілі сябры БХД Іван Бедка і Барыс Кучынскі, якія падчас мітынгу ў Мінску былі арыштаваныя і асуджаныя на 15 сутак.  Іван Бедка 19 снежня 2010 года назваў самым “чорным і траурным днём Незалежнай Беларусі”.

Спадары Бедка і Кучынскі яшчэ раз падзякавалі ўсім тым, хто дапамагаў у той час, калі яны сядзелі за кратамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства