viasna on patreon

Новы міні-фільм прысвечаны палітвязню Паўлу Севярынцу (відэа)

2012 2012-04-21T22:24:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/seviarynec-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец. Архіўнае фота.

Павел Севярынец. Архіўнае фота.

Лідэр беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец асуджаны на 3 гады «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбікаў прэзідэнцкіх выбараў. Адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну Берасцейскай вобласці. Працуе ў фермерскай гаспадарцы каля спецкамендатуры. 

Асуджанаму палітыку адмоўлена ў замене рэжыму. Севярынец адбыў траціну тэрміну і не мае спагнанняў ад кіраўніцтва спецкамендатуры. Нагадаем, 27 кастрычніка атэстацыйная камісія спецкамендатуры разгледзела станоўчыя характарыстыкі з месца працы Паўла Севярынца і вырашыла, што той «стаў на шлях выпраўлення». У такіх выпадках, згодна з законам, асуджанага могуць перавесці на «хатнюю хімію». Аднак Паўлу Севярынцу ў гэтым адмовілі. 

Хрысціянскія дэмакраты лічаць, што толькі апора на традыцыйныя еўрапейскія каштоўнасці, якія мацуюцца перадусім на хрысьціянстве, дапамогуць нашаму грамадзтву пераадолець тыя праблемы, якія сёньня трымаюць нашую краіну па-за цывілізаваным светам.

Севярынец пэўны, што справа ў веры. Ён лічыць, што калі беларусы павераць, то яны будуць стаяць на каленях перад Госпадам, але не перад тыранам. Таксама ён лічыць, што на страху, хлусні і нянавісці дзяржаву пабудаваць немагчыма.

Новы міні-фільм прысвечаны палітвязню Паўлу Севярынцу (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства