viasna on patreon

“Пакуль Алесь Бяляцкі і іншыя палітвязні голасу ЕС не чуюць”

2012 2012-07-23T10:25:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belhassen_souhayr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Суэр Белхасэн

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Суэр Белхасэн

Такі асноўны пасыл публікацыі ў аўтарытэтным незалежным палітычным выданні EUobserver.com, аўтар якой, Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Суэр Белхасэн, звяртаецца да Еўрасаюза ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі.

“Алесь Бяляцкі, кандыдат на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і прэзідэнт беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна", быў арыштаваны амаль год таму і прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Рэжым Лукашэнкі сфабрыкаваў абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і правёў палітычна матываваны судовы працэс для таго, каб пакласці канец намаганням Алеся Бяляцкага па абароне правоў чалавека ў Беларусі.

Першапачатковы шок ад арышту выклікаў публічную рэакцыю на Захадзе, аднак зараз Еўрасаюз вытхнуўся.

Што ж адбываецца за кратамі?

У апошнія тыдні адміністрацыя калоніі рэзка абмежавала Алеся Бяляцкага як у магчымасці атрымання прадуктовых перадач, так і ў без таго нешматлікіх спатканнях з сваякамі. Іншых зняволеных караюць за размовы з ім. Супраць яго ўжытыя дысцыплінарныя санкцыі, праз якія ён не змог выйсці на волю па амністыі.

Алесь Бяляцкі - не першая ахвяра ціску з боку турэмнай адміністрацыі. Падобныя меры ўжываліся для таго, каб дамагчыся прашэння пра памілаванне ад іншых палітвязняў, у тым ліку, былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Калі Лукашэнка быў на фінальным матчы Еўра-2012, думкамі ён быў далёкі ад Алеся Бяляцкага. Тым не менш, гэты праваабаронца застаецца стрэмкай ў целе рэжыму і крыніцай пастаяннага свербу для яго.

Нягледзячы на ​​пастаянны ціск, які аказваецца на Алеся Бяляцкага з мэтай прызнання ім сваёй віны, ён адмаўляецца зрабіць гэта. Але цвёрдасць палітвязня за кратамі павінна знайсці водгук у ЕС.

Што можа зрабіць ЕС супраць дыктатараў, якія засядзеліся на сваіх пасадах?

Саюз годны пахвалы за падтрымку рэзалюцыі Савета па правах чалавека ААН ад 5 ліпеня, якой быў заснаваны мандат спецдакладчыка па Беларусі. Але можна зрабіць больш. 14 палітычных зняволеных застаюцца за кратамі, спарадычныя вызвалення накшталт выхаду на волю Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі ў красавіку - гэта не больш чым хітрыкі рэжыму, які хоча выйграць час і прадухіліць увядзенне новых санкцый з боку ЕС.

З тых часоў сітуацыя для палітвязняў толькі пагаршаецца. Журналісту польскай газеты Андрэю Пачобуту пагражае сем гадоў турмы. Амністыя, абвешчаная Лукашэнкам у ліпені, не закранула палітычных вязняў.

Беларускія ўлады хочуць пераканаць ЕС у неабходнасці адмены ціску і пачатку дыялогу без папярэдніх умоў. Але Еўрасаюз павінен цвёрда стаяць на патрабаванні безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў у якасці ўмовы для вядзення якіх-небудзь перамоваў.

Дзяржавы-сябры ЕС чакалі да вясны гэтага года, перш чым ухваліць шэраг мэтавых санкцый у дачыненні да людзей і кампаній, які падтрымліваюць рэпрэсіўны рэжым Лукашэнкі.

Узгоднены падыход, які спалучае санкцыі супраць «кашалькоў» дыктатара і прыцягненне да адказнасці еўрапейскіх кампаній, якія падтрымліваюць рэжым, неабходны для таго, каб прадухіліць захаванне дыктатуры.

На чацвёртай сустрэчы міністраў замежных спраў "Усходняга партнёрства" ЕС павінен заняць цвёрдую і бескампрамісную пазіцыю ў дачыненні да апошняга еўрапейскага дыктатара. Яна павінна прытрымлівацца стратэгіі прасоўвання дэмакратыі і правоў чалавека, прынятай у чэрвені дзяржавамі-сябрамі ЕС.

Таксама ЕС павінен працягнуць сустрэчы з лідэрамі беларускай апазіцыі і падтрымку грамадзянскай супольнасці ў той час, як рэжым спрабуе абмяжоўваць выезд з краіны і ператварыць яе ў гіганцкую турму. Беларускія ўлады па-ранейшаму адмаўляюцца весці перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму. ЕС неабходна знайсці альтэрнатыўныя шляхі вырашэння гэтага пытання.

Знайшла справа Бяляцкага водгук? Ці будзе яго маўчанне настолькі моцным, каб выклікаць рэзананс? Час пакажа. Міжнародная федэрацыя за правы чалавека будзе працягваць уважліва сачыць за адносінамі ЕС з Беларуссю.

Пакуль Алесь Бяляцкі і іншыя палітвязні голасу ЕС не чуюць.

Суэр Белхасэн

Брусэль

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства