viasna on patreon

Ірына Халіп уганараваная прэміяй нямецкага ПЭН-цэнтру

2012 2012-11-12T13:16:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/halip1.jpg
Ірына Халіп

Ірына Халіп

Беларуская журналістка Ірына Халіп ўзнагароджана прэміяй імя Хермана Кестена (Hermann-Kesten-Preis), заснаванай нямецкім ПЭН-цэнтрам. Карэспандэнтка расійскай "Новай газеты" ў Мінску не змагла прыехаць на ўручэнне, паколькі знаходзіцца пад хатнім арыштам, перадае агенцтва epd.

На цырымоніі ўзнагароджання ў Дармштадте прэзідэнт нямецкага ПЭН-цэнтра Ёхана Штрассер (Johano Strasser) назваў Ірыну Халіп "мужным змагаром за правы чалавека". Паводле яго слоў, прысуджэнне прэміі журналістцы - гэта "сігнал беларускай дэмакратычнай апазіцыі аб тым, што яна не забытая, што ўсюды на Зямлі ёсць людзі, якія падзяляюць яе каштоўнасці і падтрымліваюць яе барацьбу".

У сваім прывітальным пасланні, дасланым у Германію з нагоды прысуджэння ёй прэміі, Ірына Халіп напісала, што ў яе краіне хлусня стала дзяржаўнай ідэалогіяй. "А хлусня ненавідзіць свабоду і змагаецца з ёй усімі сродкамі", - цытуе агенцтва dpa.

Па словах беларускай журналісткі, якая пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў была затрыманая і правяла некалькі месяцаў у СІЗА КДБ, нішто не суцяшае ў турме больш, чым кніга. "Пісьменнікі павінны ведаць, як важныя іх словы для ахвяр дыктатараў. Патрэбнае слова абуджае надзею нават у безнадзейнай сітуацыі. Яно можа выратаваць чалавека, спыніць вайну і перамагчы карупцыю", - напісала Ірына Халіп, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава.

Прэмія імя кіраўніка нямецкага ПЭН-цэнтра часоў нацыянал-сацыялізму Хермана Кестена ў памеры 10 тысяч еўра штогод ўручаецца літаратарам за выдатныя заслугі ў справе абароны правоў чалавека альбо тым, хто стаў ахвярай палітычных рэпрэсіяў. У 1995 годзе лаўрэатам гэтай узнагароды стаў нямецкі пісьменнік Гюнтэр Грас (Günter Grass), а ў 2003 годзе - супрацоўніца "Новай газеты" Ганна Паліткоўская. У апошнія гады прэміяй нямецкага ПЭН-цэнтра былі ўдастоены іспанскі следчы Бальтасар Гарсон (2009), кітайскі праваабаронца Лю Сяабо (2010) і егіпецкі публіцыст і выдавец Махамед Хашэмі (2011).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства