У Варшаве прайшоў марафон салідарнасці - фота
https://spring96.org./be/news/59769
2012
2012-12-09T20:36:51+0300
2012-12-09T20:36:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/amnesty-big.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
8 снежня ў Варшаве апоўдні пачалася акцыя салідарнасці: цягам 24 гадзін кожны ахвотны мог напісаць ліст у падтрымку палітвязняў.
Беларускі дом у Варшаве праводзіў гэтую акцыю супольна з Amnesty International, піша TUT.BY.
Зараз у Варшаве дыяспара беларусаў, якія пакінулі радзіму з палітычных матываў, складае сотні чалавек. Як падкрэсліў кіраўнік «Беларускага дома» ў Варшаве Зміцер Бародка, арганізатары разумеюць, што частка лістоў да беларускіх палітвязняў можа папросту не дайсці праз турэмную цэнзуру.
Акцыя скончылася сёння, 9 снежня, тады ж, калі і пачалася - апоўдні.