Сяргей Карповіч атрымаў 3 сутак адміністратыўнага арышту
https://spring96.org./be/news/6337
2007
2007-03-24T10:00:00+0200
2007-03-24T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
23 сакавіка суд Кстрычніцкага раёну сталіцы пакараў арыштам на 3 сутак сябра моладзі БНФ, кандыдата на выбарах у Кастрычніцкі рённы савет дэпутатаў Сяргея Карповіча. Ён быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў у цывільным каля метро, якія напачатку паведамілі Сяргею, што ён падазраецца ў крадзяжы мабільнага тэлефона. Хлопца адвезьлі ў Кастрычніцкі РУУС, дзе абвінавацілі ў дробным хуліганстве па арт. 17.1 новага КаАП.