Баранавічы: “Пенсіі +5%, кошты +15%. Хто памяняе працэнты месцамі?” (фота)
У Баранавічах на цэнтральным кааператыўным кірмашыбыў арганізаваны першы пікет па збору подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты гарсавета па выбарчай акрузе № 35, сябра Партыі БНФ Мікалая Чарнавуса. Арганізатары пікету вывесілі вялікі чорна-белы плакат: “Пенсіі +5%, кошты +15%. Хто памяняе працэнты месцамі? Не будзь скупым. Падпішыся”.
– Асаблівых праблем са зборам подпісаў у мяне пакуль не было. Маразы паменшыліся, на цэнтральным рынку цяпер больш людзей, і неабыякавыя грамадзяне падпісваюцца. Не ведаю толькі, што будзе, калі здам подпісы на праверку ў тэрытарыяльную выбарчую камісію, – адзначыў грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус.
Іншыя ініцыятыўныя групы выбаршчыкаў таксама працягваюць збор подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты. Адначасова ў працоўных калектывах праходзяць сходы па вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета прэтэндэнтаў ад дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый горада Баранавічы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”