viasna on patreon

Дэпутатам сельсавету ў Бярозаўскім раёне дагэтуль не выдалі пасведчанні

2014 2014-06-30T19:00:44+0300 2014-07-01T09:13:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валерый Білібуха, які з’яўляецца сябрам аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, ёсць адзіным з дэмакратычных актывістаў, што здолеў стаць дэпутатам мясцовага савету.

Актывіст БХД балатаваўся па Жычынскай акрузе ў Першамайскі сельсавет Бярозаўскага раёна і атрымаў перамогу як на датэрміновым галасаванні, так і ў асноўны дзень выбараў. Сваю вядомасць у гэтай акрузе Білібуха атрымаў падчас знішчэння мясцовымі ўладамі сялянскіх гаспадарак пад выглядам барацьбы з афрыканскай чумой свіней. У час перадвыбарчай кампаніі Валерый адстойваў інтарэсы грамадзян, якіх спрабавалі пазбавіць магчымасці трымаць хатніх жывёл.    

Нягледзеячы на тое, што з моманту выбараў прайшло ўжо больш за тры месяцы, і сельсавет рэгулярна збіраецца на свае паседжанні, ні Білібуха, ні іншыя дэпутаты Першамайскага сельсавета дагэтуль не атрымалі дакументаў, якія б сведчылі, што яны з’яўляюцца народнымі абраннікамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства