viasna on patreon

Пяцёх хлопцаў, якіх затрымалі за шалік з «Пагоняй» на матчы зборнай Беларусі ў Барысаве, сёння будуць судзіць

2015 2015-10-13T08:54:16+0300 2015-10-13T08:54:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fanaty.jpg
Фота offside.by

Фота offside.by

Мінчука Змітра Хведарука, а таксама Віталя Буцько і Юрыя (прозвішча называць не хоча) і яшчэ двух чалавек затрымалі за шалікі з Пагоняй на матчы адборачнага турніру Чэмпіяната Еўропы па футболе Беларусь — Македонія, што прайшоў у панядзелак на «Барысаў-Арэне» (0:0).

У бобіку (арыштавалі на футболе за шалік з пагоняй. Але наша возьме!», — напісаў Зміцер у сваім інстаграме.

Сёння пройдзе суд.

Учора ўвесь сектар Б-12 пакінуў матч Беларусь — Македонія. Фанаты зрабілі гэта ў знак пратэсту супраць затрымання трох заўзятараў за шалікі з Пагоняй. Сектар Б-12 складаюць фанаты нацыянальнай зборнай Беларусі. Ён падтрымлівае беларускіх футбалістаў як дома, гэтак і за мяжой.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства