viasna on patreon

На актывістаў, якія правялі акцыю ў абарону жывёл каля Дзяржцырку, склалі пратаколы

2016 2016-04-26T15:45:12+0300 2016-04-26T15:48:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zyrk-aktion-poshug.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет каля Дзяржцырку17 красавіка. Фота БелСАТ.

Пікет каля Дзяржцырку17 красавіка. Фота БелСАТ.

На актывістаў з руху "Экалагічны Пошуг" і "Кошт жыцця", якія бралі ўдзел у пікеце ў абарону жывёл каля Дзяржцырку, склалі пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 25 красавіка іх усіх шасцёра выклікалі ў Партызанскі РУУС Мінска. Дата суду пакуль не прызначаная.

Частка ўдзельнікаў пікету, які адбыўся 17 красавіка, была з завязанымі тварамі, але іх апазнаваў супрацоўнік ГУБАЗу Ігар Луневіч, які асабіста прысутнічаў падчас акцыі.

17 красавіка напярэдадні цыркавога прадстаўлення актывісты руху «Экалагічны пошуг» і «Кошт жыцця» агітавалі байкатаваць цыркавое шоу з удзелам дрэсіраваных жывёл. Пікет працягваўся каля 20 хвілінаў. Неўзабаве да актывістаў «Экалагічнага пошугу» падышоў ахоўнік цырку. На месцы таксама аказаліся і людзі ў цывільнай вопратцы з відэакамерамі. Але калі прыехала машына міліцыі, удзельнікі пікету паспелі разысціся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства