viasna on patreon

“Антысвінскі пікет” у Маладэчна завяршыўся складаннем пратаколаў

2016 2016-05-12T18:29:44+0300 2016-05-13T08:20:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maladechna-piket-2016-05-12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет у Маладэчна 12 траўня 2016 года.

Пікет у Маладэчна 12 траўня 2016 года.

Пікет супраць будаўніцтва двух вялікіх свінакомплексаў, які адбыўся сёння ў Маладэчна, завяршыўся складаннем пратаколаў на яго ўдзельнікаў.

Ініцыятыўная группа грамадзян, якая падавала заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства, нягледзячы на адмову, вырашыла правесці масавае мерапрыемства 12 траўня, каб звярнуць увагу жыхароў райцэнтра пра магчымыя экалагічныя наступствы такога небспечнага суседства. У пікеце ўдзельнічала 8 чалавек.

Як паведаміў праваабаронца Аляксандр Капуцкі, пазней да пікету, які ладзіўся каля будынку гарвыканкаму,  далучыліся і актывісты грамадзянскай экалагічнай ініцыятывы “Кошт жыцця”. Урэшце супрацоўнікі міліцыі проста ў райвыканкаме склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 23. 34 КаАП (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) на каардынатара ствараемай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя па Мінскай вобласці Паўла Пракаповіча і актывіста БСДП (Грамада) з Барысава Алеся Абрамовіча. Зараз яны вызваленыя і знаходзяцца на волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства