viasna on patreon

Васіля Клімовіча пакаралі штрафам "за ўдзел" у Дні памяці паўстанцаў, на якім яго не было

2016 2016-11-28T08:15:10+0300 2016-12-05T09:52:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/klimovich-vasil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Клімовіч.

Васіль Клімовіч.

Мастоўскага грамадскага актывіста Васіля Клімовіча суд Мастоўскага раёну 25 лістапада пакараў штрафам у памеры 9 базавых велічынь за нібыта "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве". Як паведамляе "Гарадзенская Вясна", падставай стаўся пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне, якое нібыта здзейсніў Васіль Клімовіч 30 кастрычніка ў Свіслачы ў час фэсту Дзень памяці паўстанцаў 1863 году. Пратакол склалі свіслацкія міліцыянты, на гэты раз яны пераўзышлі самы сябе, паколькі насамрэч Васіль Клімовіч у гэты дзень увогуле не быў у Свіслачы, а знаходзіўся ў Мастах. Афармляў пратакол маёр Андрэй Песняк, сведкамі ў дакуменце выступаюць "штатныя сведчуны" Юрый Садоўскі і Аляксандр Гуштын.

Суддзя Мастоўскага раённага суду Валер  Цыбульскі не ўзяў пад увагу праўдзівыя тлумачэнні актывіста, а прыслухаўся да міліцыянтаў з Ваўкавыску і Свіслачы, якія сцвярджалі, што Васіль Клімовіч быў у той дзень у Свіслачы.

Цяпер Васіль Клімовіч мае намер аспрэчыць рашэнне Мастоўскага суду ў Гарадзенскім абласным судзе. З'яўляецца інтрыга - ці абласны суд будзе такі ж "сляпы" як раённы і пацвердзіць абсалютна абсурдную пастанову, ці адменіць рашэнне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства