viasna on patreon

Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства «Ушанаванне памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання 1920 года»

2016 2016-11-28T17:29:31+0300 2017-03-06T17:22:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fb_img_14801906286116048.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя, прымеркаваная да 96-ай гадавіны Слуцкага збройнага чыну 26 лістапада 2016 года ў г. Слуцку..

Акцыя, прымеркаваная да 96-ай гадавіны Слуцкага збройнага чыну 26 лістапада 2016 года ў г. Слуцку..

26 лістапада 2016 года ў г. Слуцку адбылася акцыя, прымеркаваная да 96-ай гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

Метадалогія маніторынгу

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” цягам некалькіх гадоў праводзяць сістэматычнае назіранне за масавымі мерапрыемствамі ў Мінску на падставе распрацаванай метадалогіі  маніторынгу, якая ўключае ў сябе: набор і навучанне назіральнікаў прынцыпам грамадскага кантролю, стандартам мірных сходаў  і метадалогіі назірання; запаўненне анкеты назірання падчас вочнага кантролю; апрацоўка анкет і напісанне маніторынгавай справаздачы. Анкеты назірання за масавымі мерапрыемствамі сумесна распрацаваныя праваабарончымі арганізацыямі і ўключаюць пытанні па магчымасці выканання функцыяў назіральнікаў і СМІ, адносна паводзінаў арганізатараў і ўдзельнікаў масавага мерапрыемства, супрацоўнікаў міліцыі, а таксама наяўнасць хуткай дапамогі. Назіральнікі дапускаюцца да назірання толькі ў выпадку згоды на выкананне правілаў і прынцыпаў назірання (незалежнасць і палітычная нейтральнасць; апісанне фактаў, а не меркаванняў; неўмяшанне ў падзею, за якой назіраюць; прыхільнасць да прынцыпаў права: адмова ад любых формаў гвалтоўных дзеянняў і дыскрымінацыйных практык; карэктныя паводзіны). Падчас выконвання сваіх абавязкаў назіральнікі трымаюцца адасобна ад удзельнікаў. Яны абазначаныя бэйджам назіральніка і сінімі камізэлькамі.

Акцыя, прымеркаваная да 96-ай гадавіны Слуцкага збройнага чыну 26 лістапада 2016 года ў г. Слуцку

Высновы:

  1. Можна адзначыць мірны характар масавага мерапрыемства цягам усёй акцыі. Ва ўдзельнікаў адсутнічала зброя, заклікі да гвалтоўных дзеянняў не выкарыстоўваліся.
  2. Акцыя была дазволена ўладамі. Але неабходнасць атрымліваць дазвол для правядзення акцыі варта трактаваць як непрапарцыйнае абмежаванне права на мірныя сходы.
  3. Праблемным момантам з’яўляецца немагчымасць ідэнтыфікаваць на масавым мерапрыемстве супрацоўнікаў праваахоўных органаў праз адсутнасць форменнай вопраткі і іншых апазнавальных знакаў. Гэты факт перашкаджае разуменню статусу і функцый людзей з рацыямі.

Папярэдняя інфармацыя

Заяўнікамі акцыі былі старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, кіраўнік Мінскай абласной суполкі Руху Віталь Амяльковіч і намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.

Падчас правядзення масавага мерапрыемства 26 лістапада 2016 года вочна і бесперапынна ажыццяўляў грамадскі кантроль назіральнік, які прайшоў адпаведнае навучанне і быў абазначаны пасведчаннем назіральніка.

Акцыя, прымеркаваная да 96-ай гадавіны Слуцкага збройнага чыну 26 лістапада 2016 года ў г. Слуцку

Акцыя, прымеркаваная да 96-ай гадавіны Слуцкага збройнага чыну 26 лістапада 2016 года ў г. Слуцку

Ход масавага мерапрыемства

  1. Збор удзельнікаў акцыі пачаўся ў 14:30 на прыступках кінатэатра “Беларусь”. Да акцыі далучыліся іншагароднія удзельнікі і актывісты “Маладога фронту”, якія ў урачыстай абстаноўцы далі прысягу на вернасць Беларусі і беларускаму народу. Усяго сабралося каля 120 удзельнікаў, і каля 5 супрацоўнікаў міліцыі ў цывільнай вопратцы, двое з каторых сачылі за мерапрыемствам з будынку кінатэатра.
  2. Кожны мог свабодна трапіць на месца правядзення акцыі, перашкод не было.
  3. Арганізатары мітынгу былі пазначаныя бэйджыкамі.
  4. Выкарыстоўваліся лозунгі “Жыве Беларусь”, “НЕ-ЗА-ЛЕ-ЖНАСЦЬ!”, “Слава героям Cлуччыны!”
  5. Удзельнікі трымалі плакаты і транспаранты: “Воля, гонар, незалежнасць”, “Слуцкі збройны чын”, “Слуцкі збройны чын 1920”, “Случчына-радзіма герояў”, “За >} свабоду!”, “Моладзь БНФ”, Лагатып “моладзь БНФ”, герб “Пагоня”. Ва ўдзельнікаў таксама былі бел-чырвона-белыя сцягі, бел-чырвона-белыя сцягі з гербам “Пагоня”, бел-чырвона-белыя сцягі з крывіцкім крыжом, трохвугольны белы сцяг с чырвоным крыжом, сцяг БХД, сцяг горада Ліда, сцяг Украіны, бел-чырвона-белыя стужкі, стужкі з нацыянальным арнаментам.
  6. У 15 гадзін удзельнікі выбудаваліся ў калону і рушылі ў бок гарадскога парку.
  7. На ўсім шляху руху, на кожным перакрыжаванні парадак дарожнага руху кантраляваўся супрацоўнікамі ДАІ.
  8. Арганізатары ажыцяўлялі каардынацыю шэсця, аднак дружына адсутнічала.
  9. На прыступках танцавальнай пляцоўцы гарадскога парку (вул. Віленская,10) адбыўся мітынг і выступы арганізатараў.
  10. У выступах гучала інфармацыя пра гістарычныя падзеі на случчыне ў 1920 годзе. Аб тым, што дзейная ўлада – марыянетачная, выконвае чужыя інтарэсы, адсутнічае свабода выбару, свабода СМІ. Прамоўцы распавядалі пра неабходнасць абяднацца, быць салідарнымі адзін з адным і абараняць незалежнасць Беларусі.
  11. Зафіксаваны інцыдэнт: чалавек з натоўпу пачаў перабіваць выступ, выкрыкваць пытанні не па тэматыцы выступу, калі яму не адказалі, непаважна выказаўся аб арганізатарах і ўдзельніках, і дэманстратыўна пакінуў мітынг. Супрацоўнікі міліцыі на гэта ніяк не адрэгавалі.
  12. У 16 гадзін арганізатары абвясцілі аб сканчэнні мітынгу, удзельнікі пайшлі да помніку Тарасу Шэўчэнкі і ўсклалі кветкі. На гэтым акцыя скончылася, удзельнікі разыйшліся.
  13. Перашкаджэнне працы СМІ і назіральнікаў не зафіксаваныя.

Рэкамендацыі

Арганізатарам:

  • Па магчымасці арганізоўваць дружыну і дамаўляцца з супрацоўнікамі міліцыі пра парадак забеспячэння грамадскага парадку і бесперашкоднага руху.

Супрацоўнікам праваахоўных органаў:

  • У адпаведнасці з арт.5 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб органах унутраных спраў" "дзейнасць органаў унутраных спраў з'яўляецца галоснай". Кіруючыся гэтай нормай, прапануем, каб усе супрацоўнікі ажыццяўлялі ахову грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменнай вопратцы, а таксама былі пазначаныя ідэнтыфікацыйнымі сродкамі (бэйджамі ці нагруднымі знакамі);
  • Абазначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі, СМІ і арганізатарамі масавага мерапрыемства.

Суб’ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

  • Ініцыяваць змены ў беларускае заканадаўства з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства