viasna on patreon

Блогер Максім Філіповіч скардзіцца ў Следчы камітэт на міліцыю

2017 2017-06-06T08:29:51+0300 2017-06-06T08:34:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/filipovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Філіповіч

Максім Філіповіч

Гомельскі блогер Максім Філіповіч 5 чэрвеня звярнуўся ў гарадскі Следчы камітэт з просьбай правесці праверку дзеянняў участковага Дзмітрыя Акуліча, паведамляе сайт gomelspring.org. Гамяльчук лічыць, што міліцыянт пачаў на яго незаконны адміністрацыйны працэс. Дзеянні старшага лейтэнанта міліцыі Філіповіч расцэньвае як пераслед і просіць пачаць на яго крымінальную справу за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Як раней распавядала Еўрарадыё, на Філіповіча склалі пратакол за "выраб і распаўсюд сродкаў масавай інфармацыі". Падставай сталі відэаролікі, выкладзеныя ім на Youtube. 

Гэтыя абвінавачанні блогер лічыць галаслоўнымі, бо міліцыянт не змог аргументаваць выстаўленыя прэтэнзіі, грунтуючыся на канкрэтных прадпісаннях закона.

Еўрарадыё таксама цікавілася ў міністра інфармацыі Лілі Ананіч, ці можна лічыць матэрыялы ў сацсетках прадукцыяй СМІ — чыноўніца адказала адназначна: не.

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Леанід Судаленка мяркуе, што пераслед Філіповіча звязаны з крытыкай чыноўнікаў і становішча спраў у грамадстве. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства