viasna on patreon

Генпракуратура – Бяляцкаму: Выкладзеная ў заяве інфармацыя наконт катаванняў носіць меркаваны характар

2017 2017-06-09T09:15:25+0300 2017-06-09T10:46:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/genprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі звяртаўся да Генеральнага пракурора Беларусі з просьбаю ініцыяваць праверку аб магчымым выкарыстанні катаванняў у дачыненні да асоб, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і МУС. Іх абвінавачваюць па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і дзейнасці незаконнага ўзброенага фармавання.

Сыходзячы са шматлікіх публікацый у СМІ, праваабаронца выказваў занепакоенасць, што “супрацоўнікамі міліцыі, прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў да затрыманых маглі быць незаконна выкарыстаныя спецыяльныя сродкі і фізічная сіла. Так, адзін з затрыманых па справе Міраслаў Лазоўскі, як вынікае з сюжэту, паказаным па нацыянальным тэлебачанні, падчас затрымання быў збіты, на твары былі сляды крыві і пабояў. Між тым законнасць і неабходнасць прымянення да яго фізычнай сілы супрацоўнікамі міліцыі павінны строга адпавядаць патрабаванням дзеючага заканадаўства, не мець характар здзекаў і катаванняў”.

Генпракуратура, не абцяжарваючы сябе карпатлівымі праверкамі, на зварот праваабаронцы наконт інфармацыі пра магчымыя катаванні адказала наступнае:

“..Выкладзеная ў заяве інфармацыя носіць меркаваны характар, не ўтрымлівае канкрэтных звестак аб прыкметах супрацьпраўнай дзейнасці з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў, не падцвярджаецца зваротамі ўказаных у заяве асоб ці іх адвакатаў, а таму… падстаў для пракурорскай праверкі няма”.

Пакуль у Генеральнай пракуратуры рыхтавалі адказ праваабаронцу, 5 чэрвеня прадстаўнікамі беларускіх праваабарончых арганізацый былі атрыманы і зафіксаваныя сведчанні аб ужыванні ў СІЗА КДБ катаванняў у адносінах да абвінавачанага па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса РБ Сяргея Кунцэвіча. 2 чэрвеня яго вызвалілі з-пад арышту, змяніўшы меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Абапіраючыся на сведчанні Кунцэвіча ад ягонага імя была пададзеная заява на імя начальніка Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, у якой абвінавачаны просіць правесці праверку па выкладзеных фактах, накіраваць яго для праходжання судова-медыцынскай экспертызы і распачаць крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўнікаў КДБ і МУС, вінаватых ва ўжыванні катаванняў і жорсткага абыходжання.

Адначасова шэраг беларускіх праваабарончых арганізацый выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць ад Генеральнай пракуратуры і Следчага камітэта правесці аб’ектыўную праверку, прыняць захады па расследаванні агучаных С. Кунцэвічам звестак пра катаванні і прыцягнуць вінаватых да крымінальнай адказнасці.

Засталося дачакацца канкрэтных дзеянняў ад органа, які павінен наглядаць за выкананнем законаў і захаваннем законнасці: праваабаронцы спадзяюцца, што пракурорская праверка дасць адказы на пытанні наконт ўжывання катаванняў і жорсткага абыходжання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства