viasna on patreon

Камітэт па права чалавека ААН зарэгістраваў скаргу беларускай журналісткі

2019 2019-04-10T18:24:13+0300 2019-04-10T18:24:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kryvoszei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Крывашэй.

Наталля Крывашэй.

Як паведамляе БАЖ, Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу гомельскай журналісткі Наталлі Крывашэй і накіраваў ураду Беларусі запыт для атрымання каментару па пытаннях парушэння права на збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі.

Адпаведнае паведамленне на гэты конт атрымаў з КПЧ ААН афіцыйны прадстаўнік журналісткі, праваабаронца і сябра ГА “БАЖ” Леанід Судаленка, які вядзе справу Наталлі Крывашэй на міжнародным узроўні.

У чэрвені 2015 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў Крывашэй датычнай да падрыхтоўкі разам з журналістам-фрылансерам Кастусём Жукоўскім відэасюжэта “Самагубства выкладчыцы”, які быў паказаны 15 красавіка ў праграме “Аб’ектыў” спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” (Польшча).

У ім распавядалася пра суіцыд выкладчыцы Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Францішка Скарыны, кандыдата філалагічных навук Святланы А. Як распавядалася ў сюжэце, яна здзейсніла самагубства, бо баялася застацца без кватэры. (Жылы дом, у якім жыла выкладчыца з дзецьмі, кіраўніцтва ўніверсітэта перааформіла ў інтэрнат, узаконіўшы гэта праз эканамічны суд. Жывеш у ім — пакуль працуеш ва ўніверсітэце).

За згаданы відэасюжэт суддзя Марына Дамненка пакарала Наталлю Крывашэй максімальным штрафам (9 мільёнаў недэмінаваных рублёў) на падставе ч. 2 артыкула 22.9 КаАП — за незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі пры беларускім Міністэрстве замежных спраў.

Журналістка абскарджвала штраф у вышэйшых судовых інстанцыях Беларусі, але справядлівасці не дамаглася. Таму далей звярнулася ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Як распавёў Леанід Судаленка, на разглядзе ў гэтай аўтарытэтнай міжнароднай структуры знаходзяцца таксама скаргі на штрафы за журналісцкую дзейнасць Кастуся Жукоўскага і Ларысы Шчыраковай з Гомеля, а таксама Тамары Шчапёткінай з Бярозы і Аляксандра Буракова з Магілёва.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства