Аюб Ціціеў выйшаў на волю Відэа
Як паведамляе ПЦ "Мемарыял", 21 чэрвеня з калоніі-пасялення ў горадзе Аргун (Чачэнская рэспубліка) вызвалілі кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюба Ціціева.
Уступіла ў сілу рашэнне Шалінскага гарадскога суда, які 10 чэрвеня задаволіў хадайніцтва праваабаронцы аб умоўна-датэрміновым вызваленні.
Яго сустракалі родныя, сябры, аднавяскоўцы, калегі і журналісты.
Пасля вызвалення Аюб Ціціеў распавёў журналістам, што ён не спыняў сваю праваабарончую дзейнасць і мае намер яе працягнуць, але ў бліжэйшы час плануе заняцца хатнімі справамі. Таксама ён адзначыў, што аддзяленне ПЦ "Мемарыял" у Чачні наўрад ці будзе функцыянаваць, па меншай меры ў бліжэйшай перспектыве.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" вітае Аюба Ціціева на волі!
Усе навіны па справе Аюба Ціціева