Навіны на тэму: Аюб Ціціеў
02.07.2019 Блог Алеся Бяляцкага: XXI. Дзень чацвёрты, апошні
Зранку нам нікуды ня трэба сьпяшацца. Наш самалёт з Грознага на Маскву ў 15 гадзінаў, і ў нас на сёньня да абеду ўвогуле ніякіх плянаў. Мы сьпім, адсыпаемся, затым я ўключаю тэлевізар і гляджу па мясцовым канале рэклямны ролік пра Грозны.
21.06.2019 Аюб Ціціеў выйшаў на волю
Як паведамляе ПЦ "Мемарыял", 21 чэрвеня з калоніі-пасялення ў горадзе Аргун (Чачэнская рэспубліка) вызвалілі кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюба Ціціева.
18.06.2019 Блог Алеся Бяляцкага: XIX. Чачня – краіна трэнікаў, бейсболак і зброі
Мы заходзім у кавярню. Першы паверх пяціпавярховіка, падлатанага, спрэс зашытага з усіх бакоў новымі лістамі сухой тынкоўкі.
11.06.2019 Блог Алеся Бяляцкага: XVIII. Віктар Лукашэнка і чачэнскі спецназ
Урэшце перапынак сканчаецца, і нас запускаюць у залу. За час перапынку адвакаты вырашылі зьмяніць парадак судовага разьбіральніцтва. Вырашылі не чакаць Яўлінскага, які, як меркавалася, разам з Ганнушкінай ізноў будуць хадайнічаць выпусьціць Аюба “на парукі”.
10.06.2019 Суд вызваліў Аюба Ціціева ўмоўна-датэрмінова
Суд па ўмоўна-датэрміновым вызваленні Аюба Ціціева адбыўся 10 чэрвеня ў 16:30.
05.06.2019 Блог Алеся Бяляцкага: XVII. Чачэнскі лорд
У мяне ёсьць хвіліна, я заходжу ў інтэрнэт, пакуль нам не прынесьлі ежу. Даўдаў Магамед, паганяла – Лорд. На фатаздымку – малады яшчэ чачэнец з барадой, адтапыранымі баксёрскімі вушамі і адвязаным позіркам, у гарнітуры і кашулі з гальштукам, якія сядзяць на ім як сядло на карове, і зоркай героя Расіі. Яму – 38 гадоў. З 14-ці гадоў ваяваў за незалежнасьць Чачні ў першай вайне.
27.05.2019 Блог Алеся Бяляцкага: XVI. “Наркотыкі – гэта зло”
На ўваходзе ў суд сядзяць усё тыя ж маладыя паліцыянты з аўтаматамі. Трое шчыльна ўмасьціліся зьлева на канапе і трое – на крэслах насупраць. Нас ізноў запісваюць, але ўжо не абшукваюць, ставяцца як да знаёмых. Прыходзяць сёстры Аюба.
11.05.2019 Блог Алеся Бяляцкага: XIV. Вяртаньне з Шалі ў Грозны. Маскоўская палітыка
Шостая гадзіна. Хутка цямнее. Мы вяртаемся ў адной машыне разам з Святланай Ганнушкінай і Мікалаем Рыбаковым, піцерскім яблычнікам, які ляцеў разам з намі ў самалёце.
04.05.2019 Блог Алеся Бяляцкага: ХІІІ. Аюб распавядае пра свой арышт і пра тое, як “сьведка”-наркаман не пазнаў яго на апазнаньні
Аюб памаўчаў і працягнуў: “Уся гэтая справа сфабрыкаваная з-за дзейнасьці маёй арганізацыі. Была вялізарная колькасьць пагрозаў пасьля таго, як прыкладна дваццаць чалавек у Чачні зьнікла”.
23.04.2019 Блог Алеся Бяляцкага: XII. Выступ Аюба Ціціева ў судзе
Мы вяртаемся ў залу. Ахоўнікі на ўваходзе ўжо пазнаюць нас і прапускаюць без дадатковай праверкі. Суддзя пачынае допыт Аюба.
16.04.2019 Блог Алеся Бяляцкага: XI. Суд у Шалі. Чачня – гэта Еўропа
Суддзя абвяшчае перапынак. Людзі выходзяць з залы, я яшчэ раз падыходжу да клеткі з Аюбам, нагадваю, як мы зь ім бачыліся апошні раз у Осла.
11.04.2019 Аюба Ціціева перавялі ў калонію-пасяленне ў Аргуне (Чачня)
Калегі-праваабаронцы з Расіі плануюць наведаць яго на наступным тыдні.
09.04.2019 Блог Алеся Бяляцкага: Х. Суд над Аюбам Ціціевым
Мы чакаем пакуль нас пусьцяць у судовую залу. Аюб жыве ў Курчалоі.
02.04.2019 Блог Алеся Бяляцкага: IX. Паездка ў Шалі. Белоруссия ці Беларусь
Праз вялікую шыбу кавярні мы ўбачылі Сьвятлану Аляксееўну Ганнушкіну. Яна выйшла з гатэлю і ідзе ў наш бок. Мы з Сяржуком заклапочана паглядаем на гадзіньнікі – дзясятая гадзіна.
01.04.2019 Аюб Ціціеў не будзе абскарджваць прысуд
Як паведамляецца на сайце ПЦ "Мемарыял", 1 красавіка ўступае ў сілу прысуд, вынесены 18 сакавіка кіраўніку грозненскага прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі Аюбу Ціціеву.