viasna on patreon

Мінск, Брэст, Віцебск… геаграфія судовых працэсаў на 12 снежня

2019 2019-12-12T08:13:20+0300 2019-12-12T08:13:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baginskaja-2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ніна Багінская. Фота: Радыё Свабода.

Ніна Багінская. Фота: Радыё Свабода.

Актывістку Ніну Багінскую 12 снежня чакае суд за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Сустрэчы свабодных людзей”, якая адбылася ў Мінску 15 лістапада.

У позве, якую атрымала Багінская, пазначана, што пратакол складзены за парушэнне часткі 3 арт. 23.34 КаАП. Разгляд адміністрацыйнай справы пачнецца ў судзе Першамайскага раёна Мінска ў 10.20.

У судзе Ленінскага раёна Берасця адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы Аляксандра Марачэўскага, удзельніка перадвыбарчага пікета кандыдата ў дэпутаты Паліны Шaрэнда-Панасюк падчас парламенцкай кампаніі. У дачыненні да яго складзены пратакол па ч.3 артыкула 23.34 КаАП.

Суды адбудуцца і на Віцебшчыне. Суд Віцебскага раёна разгледзіць справы Алены Шабуня і Зміцера Лупача за сюжэт на тэму выбараў для тэлеканала “БелСат”.

Жыхары вёскі Шэвіна пад Віцебскам скарысталіся выбарамі, каб заявіць мясцовым уладам, што байкатуюць галасаванне, бо чыноўнікі іх ігнаруюць ды абыходзяцца з імі па-хамску. За сюжэт на гэтую злабадзённую тэму на журналістаў быў складзены пратакол паводле артыкула 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства