viasna on patreon

Лісты палітвязня Міхаіла Жамчужнага знішчаюць за “цынізм”

2020 2020-02-19T08:45:58+0300 2020-02-19T08:45:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/volontery_5_6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла грамадская актывістка Вольга Мікалайчык, якая лістуецца з Міхаілам Жамчужным.

“Ліст Міхаіл напісаў мне 12 лютага, відаць, адразу пасля таго, як ён выйшаў з ШІЗА”, – распавяла Вольга сайту palitviazni.info.

Нагадаем, што з 23 снежня Міхаіл Жамчужны знаходзіўся ў штрафным ізалятары, але зараз, відаць ізноў накіраваны ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), адкуль можна пісаць на волю. Але, як аказалася, у Жамчужнага з’явіліся праблемы з ліставаннем.

“Міхаіл напісаў ў лісце, што ягоныя віншаваньні з Днём Валянціна да мяне, да Лойкі, Равякі, Шлегаў (з Барысава) знішчаны супрацоўнікамі аператыўнага аддзела за “вред госорганам и частным лицам, – паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбук Вольга Мікалайчык. – Таксама знішчаны лісты да Змітра Паліенкі і Леаніда Свеціка – за “цынізм”.

Лісты Жамчужнага ў пракуратуру і суды трымаюць да 5 дзён, пакуль яны не страцяць актуальнасць. Скаргі на гэта ў Магілёўскую пракуратуру пакінулі без адказу”.

Вольга дадае, што гэтым разам ліст ад Міхаіла Жамчужнага быў вельмі кароткі.

“Даслаў зусім  малую цыдулку дзесьці на 10 сантыметраў, – адзначае Вольга Мікалайчык. – Значыцца, альбо ў яго зусім не было часу напісаць вялікі ліст, альбо баяўся, што і гэты ліст не дойдзе, а таму выкладаў усё коратка”.

Калі нехта мае жаданне падтрымаць палітвязня, пішыце па адрасе:

213410, ПК-9, бр.31, ПКТ, вул. Дабралюбава, 16,

г. Горкі, Магілёўская вобласць, Беларусь

Жамчужнаму Міхаілу Ігаравічу


Абноўлены спіс палітычных зняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства