viasna on patreon

"Кантакт першага ўзроўню" Дар’я Рублеўская пра апошні дзень у лякарні і хэпі-энд Фота Дакумент

2020 2020-04-12T18:05:17+0300 2020-04-12T18:34:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rubleuskaja-10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дар'я Рублеўская

Дар'я Рублеўская

Дзякуй Богу, што гісторыя з маладой мінскай студэнткай Дар’яй Рублеўскай завяршылася хэпі-эндам. Урэшце рэшт, знайшліся яе тэсты на каронавірус і яны былі адмоўныя. Нагадаем, нечакана для сябе дзяўчына стала кантактам другога ўзроўню, а затым і першага. Даша апісвала ў сваіх пастах у сацыяльных сетках аб тым, што яна перажыла і з чым сутыкнулася ў сценах мінскіх лякарняў.

10 красавіка мне на рукі выдалі эпікрыз з дыягназам “востры трахеіт і кантакт першага ўзроўня па COVID-19”, патрабаванне аб 7-дзённай самаізаляцыі і памятку аб тым, што такое самаізаляцыя. Гэта ўсё здарылася пасля доўгага чакання лекаркі на абыходзе і паведамлення, што аналізы ва ўсіх дзяўчат у блоку адмоўныя. Фух, у той момант нават трошкі не верылася, што можна нарэшце вярнуцца дамоў.

Мая выпіска не прайшла лёгка праз каментар Радыё Свабодзе. Спярша медсястра, а потым лекарка намякалі мне, што я зрабіла кепска, наказала як быццам бы хлусні. Мне сумна, што медперсанал адчувае вінаватасць за тое, што ў пацыентаў няма пітной вады і масак, што ўсіх патэнцыйна кантактных людзей кладуць у адзін бокс і падвяргаюць іх небяспецы, што ў саміх медыкаў не хапае сродкаў уласнай абароны і яны заражаюцца…

 

У гэтай гісторыі я бачу гераінь, якія прыходзілі да нас мыць палату ў адной толькі аднаразовай масцы (без акуляраў) і якія бралі ў нас аналізы крыві наўпрост у тамбуры нашага блоку, паміж дзвярамі прыбіральні і душавой. І разам з гэтым мне незразумела, чаму кіраўніцтва краіны так нахабна хлусіць, што “ўсё нармальна”, што “ўсяго хапае” і “ўсё пад кантролем”.

Чаму па тэлевізары не распавядаюць праўду? Не кажуць: “Заставайцеся дома, бо калі вы трапіце ў лякарню, вялікая верагоднасць таго, што на вас у нас не хопіць ні вады, ні масак, ні бяспечнага месца ў палаце?” Чаму ўсе мае суседкі-пенсіянеркі па-ранейшаму выходзяць разам у краму і сядзяць на лаўках, ствараючы уражанне, быццам і праўда нічога не адбываецца...

Я шмат думала аб тым, што калі заражуся, то што будзе далей? Хварэць мне было не страшна, а разважанні ў тым сэнсе ці панясе хтосьці адказнасць? Адказнасць за дачыненую шкоду здароўю і небяспеку жыццю. Мой арганізм вытрымаў, тэст адмоўны, але хто нясе адказнасць за тых, хто быў у падобнай сітуацыі і такі заразіўся? Пра адзін такі выпадак прачытала ў Твітары і нават не здзівілася.

Прыгоды Дар’і Рублеўскай, якая выпадкова патрапіла ў вір эпідэміі каранавіруса. Частка 2

Працягваем змяшчаць на сайце блог 20-ці гадовай Дар’і Рублеўскай, асістэнткі каардынатара адукацыйна-асветніцкіх праграм Беларускай праваабарончай школы, якая адчула сябе прыхварэлай і звярнулася ў “хуткую”.

Зараз я знаходжуся на 7-дзённай самаізаляцыі. Мне нельга выходзіць з дому апроч, як у крайніх выпадках (у памятцы напісана, што да такіх адносіцца вынас смецця, напрыклад), а калі раптам буду адчуваць сябе кепска, то адразу тэлефанаваць у 103. Пакуль за мной павінны наглядаць лекары_кі з маёй паліклінікі, але з пятніцы - калі я патэліла і паведаміла пра сябе - мне ніхто не тэліў. Для мяне ўсё яшчэ застаецца загадкай тое, як правяраюць, ці прытрымліваешся ты самаізаляцыі і як спадар Каранік налічыў 20% парушэнняў. Мяркую, іх значна болей, але спадзяюся, што хутка людзі такі зразумеюць усю веліч і сур’ёзнасць пандэміі і колькасць парушальнікаў_ц (як і іншых людзей на вуліцы) будзе значна меньшая.

Жадаю ўсім берагчы сябе і заставацца здаровымі!

COVID-19 vs Правы чалавека, або Што важна ведаць пра свае правы падчас эпідэміі

Ці могуць права чалавека быць абмежаваныя падчас эпідэмій? Дзе праходзіць мяжа дапушчальнасці такіх абмежаванняў? Як гарантаваць правы чалавека ва ўмовах каранціну? Разбіраемся ў прававым лікбезе ад "Вясны".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства