viasna on patreon

«Усюды перамагу: і ў навуцы, і ў турме», – Міхаіл Жамчужны

2020 2020-04-15T16:34:37+0300 2020-04-15T17:23:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/list_natalli.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч паведаміла, што атрымала ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага адразу два лісты. Па яе словах, у лістах адчуваецца яго аптымістычны настрой.  

Міхаіл Жамчужны піша, што пачуваецца добра. Паведамляе, што пасля 20 красавіка яго адправяць на месяц у штрафны ізалятар. Пра гэта ён таксама паведаміў у лісце віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку, піша "Віцебская вясна". Праваабаронца мяркуе, што сувязь з палітвязням на нейкі час перарвецца, таму плануе напісаць чарговы ліст Жамчужнаму толькі на пачатку траўня.

Як паведамляе ў лісце да Наталлі палітвязень, пра пандэмію каранавіруса ён даведаўся толькі на пачатку красавіка:

«Тэмпературы мерылі пісталетам на лбу, нічога не знайшлі, калі з Віцебску прыехаў. У маім узросце, — 65 год, — ужо няма чаго баяцца. Я пражыў цудоўнае жыццё. Усюды перамагу: і ў навуцы, і ў турме».

Міхаіл Жамчужны пераведзены ў Горацкую калонію

Прычынай аднаўлення следства было «недарасследаванне» крымінальнай справы па факце крадзяжу маёмасці Жамчужнага. Справа была распачатая яшчэ ў лютым 2011 году і спыненая ў траўні 2016-га праз сканчэнне тэрмінаў даўнасці. Не пагадзіўшыся з такім падыходам органаў следства, Жамчужны звярнуўся ў пракуратуру Віцебскай вобласці.

Палітвязень у лісце на волю піша, што падтрымка лістамі і паштоўкамі “вельмі дапамагае падтрымліваць настрой, здароўе, матывацыю барацьбы”. І кажа, што стараецца абавязкова адказаць усім, калі ёсць зваротны адрас, бо часта ён знішчаецца нейкім чынам ці штампам пошты.

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

"Вясна" падрыхтавала інструкцыю, для тых, хто хоча напісаць вязню, але не ведае з чаго пачаць.

Вызначэнне паняцця "палітычны вязень"

Міхаіл Жамчужны – грамадскі актывіст, асуджаны 10.07.2015 г. судом Віцебскай вобласці да 6,5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распараджальных абавязкаў тэрмінам на 2 гады і 8 месяцаў. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Біяграфія і храналогія пераследу

13 ліпеня 2017 г. этапаваны ў папраўчую калонію № 9 ў Горках.

Адрас: ПК-9, 
вул. Дабралюбава 16, г. Горкі,
Магілёўская вобласць, 213410.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства