viasna on patreon

Гомельскі чыноўнік адказаў праваабаронцам: інфармацыі па каранавірусу дастаткова. Ці так гэта?

2020 2020-04-19T09:14:57+0300 2020-04-19T09:14:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/atamanchuk-2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук. Фота: dneprovec.by

Намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук. Фота: dneprovec.by

Гомельскі гарвыканкам лічыць, што ў горадзе дастаткова інфармацыі па эпідэміялагічнаму становішчу, якое складваецца з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.

Пра гэта 18 красавіка ў адрас праваабаронцы Леаніда Судаленкі паведаміў намеснік старшыні гарвыканкама Віталь Атаманчук.

У адказе чыноўнік спасылаецца на галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама, абласны Цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і гарадскі Цэнтр гігіены, эпідэміялогіі, дзе па яго словах функцыянуюць штодзённыя гарачыя тэлефонныя лініі.

«Падрабязную інфармацыю аб эпідэміялагічнай сітуацыі з нагоды распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ў Гомелі і Гомельскай вобласці можна атрымаць на сайце Міністэрства аховы здароўя - minzdrav.gov.by», - дадае Віталь Атаманчук.

“Гомельская Вясна” звярнулася да незалежнай журналісткі Алены Германовіч з пытаннем, ці дастаткова шырока чыноўнікі асвятляюць сітуацыю вакол распаўсюджвання короновирусной інфекцыі ў Гомелі і рэгіёне.

«Што тычыцца менавіта Гомельскай вобласці, то афіцыйнай інфармацыі наогул няма. Раз у тыдзень Міністэрства аховы здароўя дае "голыя" лічбы па вобласці, статыстыку і ўсё! Усе раённыя бальніцы адпраўляюць у прэс-службу аблвыканкама. Але нажаль, там даюць інфармацыю «ні пра што». Адказваюць, да прыкладу, што "ў вобласці зарэгістраваныя адзінкавыя выпадкі захворванняў сярод медыкаў" і ўсё. Між тым, мы ведаем, медыкі хварэюць, але ім забаронена "распростаняться" і мець зносіны з незалежнымі СМІ», - пракаментавала сітуацыю журналістка.

Нагадаем, 2 красавіка праваабаронца і юрыст гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна” Леанід Судаленка накіраваў у гарвыканкам зварот па пытанню з сітуацыяй вакол распаўсюджвання каранавіруснай пандэміі ў рэгіёне, якая пагаршаецца з кожным днём.

Ён прасіў кіраўніцтва горада ў неадкладным парадку стварыць кругласутачную прамую лінію, дзе кожны і ў любы час у рэжыме онлайн мог задаць адказным прадстаўнікам аховы здароўя пытанні і атрымаць на іх кампетэнтныя адказы.

У звароце таксама змяшчалася просьба абавязаць абласное ўпраўленне аховы здароўя праводзіць штодзённыя публічныя справаздачы аб сітуацыі, якая складваецца ў горадзе і рэгіёне падчас эпідэміі сітуацыі з абавязковым указаннем актуальнай статыстыкі тых, хто захварэў, вылечыць і памерлых грамадзян.

Вычакаўшы 15 дзён, чыноўнікі запэўнілі праваабаронцаў, што інфармацыі па каранавірусу дастаткова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства