viasna on patreon

Трэці дзень судоў у Брэсце. Павінны былі ізноў судзіць праваабаронцаў, але... Дапоўнена

2020 2020-05-13T16:50:00+0300 2020-05-13T18:47:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uladimi_vialichkin_br.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсце трэці дзень запар працягваецца судовы канвеер, часта — над аднымі і тымі жа людзьмі.

Сёння, 13 мая, ужо паспелі асудзіць Дзяніса Малышэнка на 30 б.в. (810 руб) — за удзел у акцыі “кармлення галубоў” трэцяга мая (арт. 23.34 КаАП). Пасля судовага паседжання яго ізноў забралі ў ІЧУ. Гэта ўжо другі штраф актывіста за апошнія дні — дагэтуль ён атрымаў штраф таксама ў 30 б.в. за ўдзел другога мая ў сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

У 14.30 пачаўся суд у дачыненні да  Канстанціна Астапука. У выніку ён атрымаў штраф у 30 б.в. Судзілі адразу па трох пратаколах — за удзел у "кармленнях галубоў" трэцяга мая і 12 красавіка, а таксама за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім другога мая. Пасля суда яго не затрымлівалі.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін

На сёння запланаваны суд і над праваабаронцам “Вясны” Уладзімірам Вялічкіным. Нагадаем, што праваабаронцу затрымалі 10 мая падчас яго маніторынгу акцыі “кармлення галубоў”. Ён знаходзіўся спачатку ў Кобрынскім ІЧУ (пра што Маргарыце Вялічкінай, яго жонцы, ніхто наўпрост не казаў), а потым яго перавезлі у Брэст. Напярэдадні, 12 мая, суддзя Куроўскі прысудзіў яму штраф у 50 б.в. Пасля суда Уладзіміра Вялічкіна таксама не адпусцілі, а забралі ў ІЧУ.

У канцы дня стала вядома, што суд над Вялічкіным так і не адбыўся. Магчыма, яго будуць судзіць 14 мая.

Як паведамала Роза, маці праваабаронцы Рамана Кісляка, суд над ім адбудзецца ўсё ж такі заўтра, 14 мая, у 14.30.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Другі дзень судоў у Брэсце. Асудзілі праваабаронцаў Уладзіміра Вялічкіна і Рамана Кісляка

У Брэсце працягваюцца суды над праціўнікамі завода АКБ, якія кожную нядзелю выходзяць на цэнтральную плошчу на акцыю па "кармленні галубоў". Таксама сёння, 12 мая, асудзілі праваабаронцаў Рамана Кісляка і Уладзіміра Вялічкіна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства