viasna on patreon

342 КК: Антон Лакішык пад вартай, Уладзімір Казаноўскі выйшаў на волю

2020 2020-08-06T11:54:29+0300 2020-08-06T11:57:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/valadarka_minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
CІЗА № 1 па вул. Валадарскага ў Мінску. Фота ПЦ "Вясна"

CІЗА № 1 па вул. Валадарскага ў Мінску. Фота ПЦ "Вясна"

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", яшчэ 23 ліпеня быў затрыманы Антон Лакішык. З таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску. 

Маці хлопца распавяла, што Антон Лакішык затрыманы ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Але па якім менавіта эпізодзе праходзіць хлопец, жанчына не ведае, бо знаходзілася за горадам. 

Да гэтага, Антон Лакішык быў затрыманы 14 ліпеня ў Мінску. Суд над ім павінен быў распачацца 28 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Хлопца вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП. Аднак суд так і не адбыўся - быў перанесены на невызначаны тэрмін. 

Таксама праваабаронцам вядома, што 5 жніўня на волю выйшаў Уладзімір Казаноўскі. Ён праходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.1 арт. 342 КК пасля падзеяў 14 ліпеня ў Мінску. Уладзімір Казаноўскі адсядзеў 20 сутак арышту, і быў вызвалены ў статусе падазраванага. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства