viasna on patreon

Што трэба ведаць, калі вы збіраецеся на акцыю? — Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе" Аўдыё

2020 2020-08-08T13:32:37+0300 2020-09-15T20:40:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ikonka_9_zelenaja.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзел у мірных сходах ставіцца да катэгорыі грамадзянска-палітычных правоў чалавека. Аднак у Беларусі іх ажыццяўленне пагражае рэпрэсіямі з боку дзяржавы.

Калі вы (альбо вашы блізкія) збіраецеся выйсці на акцыю, вам варта мець уяўленне аб наступных сцэнарах:

  • затрыманне
  • РУУС (РАУС)
  • суд
  • арышт

Як на практыцы могуць разгортвацца падзеі? Якія ў вас ёсць правы? Што можна патрабаваць ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў і аб чым можна заяўляць на судзе? Як адшукаць затрыманага блізкага чалавека? Можа, ёсць нейкія лайфхакі?

Уся каштоўная інфармацыя — у дзевятым выпуску падкаста. Коратка з ёй вы можаце таксама азнаёміцца з дапамогай тэлеграм-бота, які запусціла Вясна. А ў падкасце ж усё будзе глыбей, болей і з эмоцыямі.

Слухайце выпуск падкаста на на Soundcloud:

Тайм-коды:

1:24 Што трэба зрабіць да пачатку акцыі?

5:04 ЛІНІЯ 1. Калі вас затрымалі:

7:28 Знаходжанне ў РАУС (РУУС)

10:49 Калі вас адпусцілі з РАУС пасля затрымання

12:26 Калі вас не адпусцілі з РАУС, а затрымалі да суда і адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ)

13:48 Судовае пасяджэнне. Што казаць на судзе? Аб чым можна хадайнічаць?

17:19 Адвакат — патрэбен ці не?

20:19 Рашэнне суда і што варта зрабіць пасля яго (абскарджванне)

24:01 Тры прычыны, чаму трэба абскардзіць рашэнне суда

24:38 Далі вялізны штраф, а грошай няма. Адседзеў(ла) шмат сутак, а ўтрыманне ў ІЧУ платнае. Як быць? By_Help і салідарнасць

27:43 Апроч адміністрацыйкі вас раптам пачынаюць падазраваць па крымінальным артыкуле за масавыя беспарадкі. Ці выклікаюць у якасці сведкі. Што рабіць?!

34:10 Калі вы раптам атрымалі траўмы ў выніку дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў (клапоцімся пра жыццё і Здароўе!)

36:22 ЛІНІЯ 2. Калі затрымалі вашага блізкага:

38:00 Шукаем у РАУС (РУУС)

40:46 а потым, магчыма, у ІЧУ.

41:39 Спрабуем патрапіць на судовае пасяджэнне. А што, калі туды не пускаюць?

44: 54 Калі вашаму блізкаму прысудзілі арышт — дзе шукаць і як падтрымаць

46:07 Перадаем перадачу

50:02 Трошкі філасофіі — асэнсоўваем атрыманы вопыт


Іншыя выпускі падкаста:

Як распазнаць “ціхара”?

Ці можна навучыцца адрозніваць "ціхароў" ад звычайных грамадзянаў? У сёмым выпуску праваабарончага падкаста падзелімся з вамі некалькімі лайфхакамі.

ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе

У гэты час, калі над актывістамі ізноў пачаліся рэпрэсіі ды судовыя канвееры, прапануем вам паслухаць наш пяты выпуск праваабарончага падкаста — пра ЦІП, ІЧУ і людзей, якія там сядзелі і сядзяць.

 Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!


Важныя кантакты:

Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў

Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца. Таму "Вясна" адкрывае новыя тэлефоны гарачай лініі.

"Вясна" запусціла тэлеграм-бота для дапамогі затрыманым на мірных акцыях

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запусціў тэлеграм-бота для дапамогі затрыманым на мірных акцыях і для аператыўнага збору інфармацыі пра выпадкі затрымання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства