viasna on patreon

«Мітрапаліту адмовілі ва ўездзе без тлумачэння прычыны». Афіцыйны каментар прадстаўніка Каталіцкага касцёла Беларусі

2020 2020-08-31T15:12:07+0300 2020-08-31T15:12:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kandrusevich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Фота: catholic.by

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Фота: catholic.by

Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі афіцыйна паведамляе, што 31 жніўня супрацоўнікі памежнай службы Рэспублікі Беларусь адмовілі ва ўездзе ў краіну Мітрапаліту Менска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, паведамляе сайт каталіцкай царквы Беларусі.

Біскуп Юрый Касабуцкі ўдакладніў, што ў панядзелак 31 жніўня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вяртаўся з замежнай службовай паездкі, паведамляе Радыё Свабода.

На памежным пераходзе Кузніца Беластоцкая — Брузгі супрацоўнікі памежнай службы Рэспублікі Беларусь адмовілі кіраўніку беларускага каталіцкага епіскапату ва ўездзе ў краіну без тлумачэння прычыны.

Старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства