Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
08.10.2020 Праваабаронцы прэзентавалі даклад пра сітуацыю з правамі чалавека ў поствыбарчы перыяд
Прадстаўнікі праваабарончай кааліцыі прэзентавалі даклад “Беларусь пасля выбараў”, які ўтрымлівае інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ў паствыбарчы перыяд
07.10.2020 Вынікі судовых пасяджэнняў за 7 кастрычніка
7 кастрычніка ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэсту.
07.10.2020 За пікет - у суд на інвалідным вазку
Суд Бярозаўскага раёна 6 кастрычніка разгледзеў адміністрацыйную справу інваліда 1-й групы Валерыя Барашкі, які 20 верасня на інвалідным вазку чарговы раз стаяў насупраць гарадзкой плошчы Бярозы.
06.10.2020 Працягваюцца суды над удзельнікамі мірный акцый пратэсту
Адміністрацыйныя справы, заведзеныя на ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, разглядаюцца ў аўторак, 6 кастрычніка, у раённых судах Мінска і многіх гарадах Беларусі.
05.10.2020 Вынікі судовых працэсаў пасля Марша ў падтрымку палітвязняў
Большасць працэсаў праходзіць за парушэнне артыкула 23.34 КаАП - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
04.10.2020 Спіс затрыманых на Маршах у падтрымку палітвязняў 4 кастрычніка
4 кастрычніка ў Мінску і рэгіянальных гарадах – Жодзіна, Баранавічах і іншых – анансаваны нядзельны марш у падтрымку палітвязняў. Пратэсты ў Беларусі працягваюцца амаль два месяцы.
03.10.2020 У ААН абавязалі Беларусь перагледзець закон аб масавых мерапрыемствах
30 верасня Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН апублікавала рашэнне Камітэту па правах чалавека (№ 2482/2014), прынятае па індывідуальнай скарзе жыхара Гомеля Змітра Карашкова, у якім беларускі ўрад абавязалі на працягу 180 дзён змяніць закон аб масавых мерапрыемствах.
01.10.2020 Судовы канвеер не спыняецца: вынікі разглядаў адміністрацыйных спраў за 1 кастрычніка
1 кастрычніка ў раённых судах Мінска і рэгіёнах працягваюцца судовыя пасяджэнні па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях над мірнымі пратэстуючымі.
30.09.2020 Судовых працэсаў не паменела: каго і дзе судзяць 30 верасня
У апошні дзень верасня ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў працягваюцца судовыя разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да мірных дэманстрантаў.
29.09.2020 Судовыя працэсы над удзельнікамі мірных акцый пратэсту працягваюцца 29 верасня
29 верасня ў судах Мінска і рэгіянальных гарадоў працягваюцца судовыя разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да мірных дэманстрантаў.
29.09.2020 У Гродна затрымалі студэнтаў мясцовага ўніверсітэта: кажуць, міліцыю выклікала адміністрацыя ВНУ
У панядзелак 28 верасня студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы сабраліся, каб спяваць разам. Акцыя не адбылася, але дваіх удзельнікаў затрымалі.
28.09.2020 Вынікі судовых працэсаў за панядзелак, 28 верасня
У панядзелак, 28 верасня, у Беларусі праходзяць судовыя працэсы па адміністрацыйных справах у дачыненні да затрыманых на акцыях пратэсту, якія адбыліся ў суботу і нядзелю ў многіх гарадах.
27.09.2020 Спіс затрыманых на мірных акцыях пратэсту 27 верасня
27 верасня ў Мінску і рэгіянальных гарадах праходзіць нядзельны марш "Народная інаўгурацыя". Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых удзельніках.
26.09.2020 Спіс затрыманых у суботу 26 верасня
У суботу, 26 верасня, у Беларусі працягваюцца затрыманні па ўсёй Беларусі. "Вясна" збірае спісы затрыманых і факты пераследу па палітычных прычынах.
25.09.2020 Адвакатку Людмілу Казак аштрафавалі за непадпарадкаванне міліцыі на 25 базавых
На адвакатку Людмілу Казак складзеныя два пратаколы паводле артыкулаў 23.34 і 23.4 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.