Навіны на тэму: выбары-2014

Віцебскі апазіцыйны кандыдат Вадзім Кузьмін: "Інфармацыю пра мяне сказілі знарок!"

11.03.2014 Віцебскі апазіцыйны кандыдат Вадзім Кузьмін: "Інфармацыю пра мяне сказілі знарок!"

У выніку "праўкі" знікла інфармацыя пра тое, што Вадзім Кузьмін ўзнагароджаны трыма ордэнамі за працу па ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС. Зніклі звесткі і пра 5 медалёў, якімі кандыдат узнагароджаны. Нідзе не згадана, што ён мае 4 адукацыі.

У Гомелі хуліганы напалі на пікет кандыдата ў дэпутаты ад АГП

11.03.2014 У Гомелі хуліганы напалі на пікет кандыдата ў дэпутаты ад АГП

У Гомелі 11 сакавіка агітацыйны пікет праводзіў кандыдат у дэпутаты гарсавету па Студэнцкай акрузе Зміцер Карпенка, сябра АГП. На адным з плакатаў ён выказаў свае адносіны да падзей ва Украіне, напісаўшы «Кандыдат Зміцер Карпенка – супраць вайны, за Украіну!».

11.03.2014 Кандыдата ў дэпутаты затрымалі на плошчы Якуба Коласа за бел-чырвона-белы сцяг

11 сакавіка на пляцоўцы каля мінскай Філармоніі быў затрыманы кандыдат у дэпутаты Мінскага гарсавета ад Партыі БНФ Яўген Рыбакоў. Ён ладзіў перадвыбарчы пікет. Спадар Рыбакоў меў у руках бел-чырвона-белы сцяг.

У Магілёве адцэнзуравалі біаграфію кандыдата ў дэпутаты

11.03.2014 У Магілёве адцэнзуравалі біаграфію кандыдата ў дэпутаты

З гэтай нагоды актывіст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Паўлоўскі падаў скаргі ў Ямніцкую акруговую выбарчую камісію №35, а таксама ў Магілёўскую гарадскую выбарчую камісію.

У інтэрнэце распаўсюджваюць "кампрамат" на віцебскага апазіцыйнага кандыдата

11.03.2014 У інтэрнэце распаўсюджваюць "кампрамат" на віцебскага апазіцыйнага кандыдата

Хрыстафор Жаляпаў, якога нехта спрабуе выставіць у непрывабным святле, не здзіўлены: "Гэтыя фотаздымкі, дзе я сяджу ў рэстарацыі на юбілеі сябра, мне паказвалі яшчэ ў 2003 годзе. Тады іх спрабавалі выкарыстаць для шантажу, а цяпер – для дыскрэдытацыі, нібыта я злоўжываю алкаголем".

Рэдактарка "Дняпроўскай праўды" ўбачыла ў праграме кандыдата замах на канстытуцыйны лад

11.03.2014 Рэдактарка "Дняпроўскай праўды" ўбачыла ў праграме кандыдата замах на канстытуцыйны лад

Віцебскаму актывісту Аляксею Гаўруцікаву было адмоўлена ў апублікаванні ягонай праграмы і біяграфічных звесткак у дубровенскай "раёнцы". Рэдактарка заявіла, што ў праграме кандыдата ўтрымліваецца "прыхаваны заклік да змянення канстытуцыйнага ладу і змены ўлады".

Орша: кандыдат не можа атрымаць з друкарні агітацыйныя ўлёткі

11.03.2014 Орша: кандыдат не можа атрымаць з друкарні агітацыйныя ўлёткі

Кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ, аршанец Ігар Казмярчак ужо тыдзень не можа дамагчыся, каб яму належным чынам надрукавалі агітацыйныя ўлёткі. Тым часам ў Оршы з'яўляюцца ўлёткі іншых кандыдатаў – без выходных дадзеных. Ігар Казмярчак спрабуе вырашыць праблему з улёткамі не першы дзень.

Петрыкаў: мандат абяцаюць кожнаму, хто «даў на гэта папярэднюю згоду»

10.03.2014 Петрыкаў: мандат абяцаюць кожнаму, хто «даў на гэта папярэднюю згоду»

«Альтэрнатыўных кандыдатур у выбарчых акругах Камаровіцкага сельсавета няма. Гэта і зразумела. Няшмат сярод вяскоўцаў ахвотнікаў пры цяперашняй занятасці ўзяць на сябе яшчэ і цяжар дэпутацкіх абавязкаў. Таму ў дзень галасавання мандат даверу абавязкова атрымае кожны, хто загадзя даў на гэта сваю згоду», - упэўнена піша раённая газета.

Мікалай Лазавік у справе выбараў цытуе Жан Жака Русо

10.03.2014 Мікалай Лазавік у справе выбараў цытуе Жан Жака Русо

У адказе, які атрымаў магілёўскі муляр Аляксей Паўлоўскі, сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік скарыстаўся афарызмам французскага пісьменніка і філосафа і адзначыў, што абраза – гэта довады тых, хто не мае рацыі.

Гомель: ціхія выбары, белыя аркушы замест агітацыі (ФОТА)

10.03.2014 Гомель: ціхія выбары, белыя аркушы замест агітацыі (ФОТА)

Да выбараў у мясцовыя Саветы засталося менш за два тыдні, а ў Гомелі пра палітычную падзею гавораць толькі плакаты на будынках «23 сакавіка – выбары ў мясцовыя Саветы». На інфармацыйных стэндах «Выбары-2014» - нуль інфармацыі, толькі белыя аркушы паперы сярод абвестак пра канцэрты зорак і спартыўныя мерапрыемствы.

Гомель: кандыдата ад АГП выбарчая камісія настойліва просіць зняцца з выбараў

10.03.2014 Гомель: кандыдата ад АГП выбарчая камісія настойліва просіць зняцца з выбараў

Ужо тройчы прасілі сябры Гомельскай гарадской выбарчай камісіі зняцца з выбараў актывіста АГП Дзмітрыя Карпенка, які зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Студэнцкай акрузе №32. Як паведаміў кандыдат, такія прапановы яму паступалі, у прыватнасці, ад сябра гарадской выбарчай камісіі Ірыны Анатольеўны Абрамцавай.

Баранавічы: афіцыйная газета адмаўляецца друкаваць перадвыбарчую праграму кандыдата

09.03.2014 Баранавічы: афіцыйная газета адмаўляецца друкаваць перадвыбарчую праграму кандыдата

Баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” адмовілася друкаваць перадвыбарчую праграму кандыдата ў дэпутаты абласнога савета Мікалая Чарнавуса. Як яму стала вядома, яго праграму адправілі ў Цэнтральную выбарчую камісію.

У Бялыніцкім раёне звесткі пра судзімасці кандыдатаў абяцаюць надрукаваць у інфармацыйных матэрыялах

08.03.2014 У Бялыніцкім раёне звесткі пра судзімасці кандыдатаў абяцаюць надрукаваць у інфармацыйных матэрыялах

Незалежны журналіст з Бялыніцкага раёна Барыс Вырвіч змог атрымаць тлумачэнні ад старшыні Бялыніцкай раённай выбарчай камісіі Ірыны Фурсавай, чаму ж у газеце “Зара над Друццю” у апублікаваных звестках пра кандыдатаў у дэпутаты Бялыніцкага райсавета не была ўказана інфармацыя пра маючыеся ў кандыдатаў судзімасці.

Шклоўская раённая выбарчая камісія паабяцала апублікаваць дадзеныя аб судзімасцях кандыдатаў

08.03.2014 Шклоўская раённая выбарчая камісія паабяцала апублікаваць дадзеныя аб судзімасцях кандыдатаў

"Улады самі змянілі выбарчае заканадаўства, аднак чамусьці не хочуць публікаваць дадзеныя пра судзімасці кандыдатаў у дэпутаты, падобная сітуацыя не толькі ў Шклове, а і па ўсей Беларусі. Такога масавага вылучэння раней асуджаных кандыдатаў у дэпутаты ад улады раней не было, вось яны і вымушаны гэта неяк прыхоўваць".

07.03.2014 Вазьняка аштрафавалі за правядзеньне перадвыбарчага пікету

Судзьдзя Савецкага раённага суду Менску Марына Фёдарава аштрафавала на 40 базавых велічынь (5 мільёнаў 200 тысяч рублёў) кандыдата ў дэпутаты Менскага гарадзкога савета па Кальварыйскай выбарчай акрузе № 38 Сяргея Вазьняка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства