Навіны на тэму: выбары-2014
07.03.2014 Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Івана Крука на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам
Не задаволенай засталася скарга астравецкага грамадскага актывіста Івана Крука на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты раённага савета. 6 сакавіка суддзя Гродзенскага абласнога суда Людміла Малючок, выслухаўшы пазіцыі бакоў, падтрымала прадстаўнікоў камісій.
07.03.2014 Віцебскі абласны суд падтрымаў падман выбаршчыкаў камісіяй
Каардынатарка аргкамітэту па стварэнні БХД Тацяна Севярынец і актывістка таго ж аргкамітэту Алена Шабуня спрабавалі аспрэчыць нерэгістрацыю ў якасці кандыдатаў – давесці, што выбаршчыкаў падманулі, прымусіўшы прызнаць свае подпісы за вылучэнне апазіцыянерак несапраўднымі. Суд не заўважыў у падмане нейкага парушэння.
07.03.2014 Баранавічы: перадвыбарчы пікет – за грамадзянскі кантроль за дзейнасцю ўладаў (фота)
У Баранавічах кандыдат у дэпутаты гарсавета Рыгор Грык правёў 5 сакавіка першы перадвыбарчы агітацыйны пікет. Удзельнікі трымалі шматлікія плакаты і транспаранты “Дзейнасці ўладаў – грамадзянскі кантроль”, “Кантракт – рабства для рабочага чалавека”, “Кантракт – пятля для працоўных”, “Улада жадае, каб мы маўчалі” і іншыя.
07.03.2014 Апазіцыйныя кандыдаты з Оршы не могуць распачаць агітацыйную кампанію
Аршанская друкарня адмаўляецца друкаваць агітацыйныя ўлёткі, патрабуючы пісьмовага дазволу з райвыканкаму, распавёў кандыдат ў дэпутаты райсавету, сябра Партыі БНФ Ігар Казмярчак. Праблема не вырашаецца ўжо некалькі дзён, нягледзячы на ўмяшальніцтва абласной выбарчай камісіі.
06.03.2014 У Магілёўскі гарсавет балатуецца тры чалавекі з пагашанымі судзімасцямі
Гэта Уладзімір Пунчанка, Аляксандр Камкоў і Ільясаў Ільяс Ніяз-аглы. 45-гадовы Аляксандр Камкоў з’яўляецца дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю “Будмантажрэклама”. У 2005 годзе быў асуджаны па артыкулу 424 ч.2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Злоўжыванне ўладаю альбо службовымі паўнамоцтвамі”.
06.03.2014 Бабруйск: дыскрымінуеш свабодны прафсаюз - балатуйся ў аблсавет!
Трапіў у спіс кандыдатаў і дырэктар БЗ ТДіА (завод трактарных дэталяў і агрэгатаў) Аляксандр Аграновіч, з якім звязаныя шматлікія выпадкі дыскрымінацыі сябраў Свабоднага прафсаюза беларускага. Нагадаем, на прадпрыемстве ідуць масавыя скарачэнні "свабодаўцаў", іх пазбавілі памяшкання, ільгот, магчымасці займацца ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе.
06.03.2014 У Магілёве кандыдаты не спяшаюцца ствараць свае выбарчыя фонды
На 5 сакавіка 2014 года стварылі свае ўласныя выбарчыя фонды толькі 10 кандыдатаў у дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў. Сярод дэмакратычных кандыдатаў гэта актывіст “Руху за Свабоду” Уладзімір Пунчанка і актывіст “Грамадзянскага форума” Юрый Стукалаў.
06.03.2014 Адмова ў рэгістрацыі кандыдатам будзе разглядацца ў судзе
Гарадская камісія адзначыла, што прычынай нерэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты стала тое, што адсутнічае рэгістрацыя падпісаўшыхся грамадзян у спісе выбаршчыкаў па пазначаных адрасах. Тым часам у падпісных лістах пазначана "Месца жыхарства", а не "Месца рэгістрацыі" грамадзян.
05.03.2014 Левінаў: "Старшыні гарадской выбарчай камісіі варта адмовіцца ад сваіх паўнамоцтваў"
Віцебскі праваабаронцы правёў уласнае расследванне, каб бліжэй пазнаёміцца з асобай старшыні гарадской выбарчай камісіі, якая брала непасрэдны ўдзел у падмане выбаршчыкаў. Як высветлілася, Валянціна Казакоўская двойчы была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за незаконнае выкарыстанне грашовых сродкаў.
05.03.2014 У Рэчыцы спалохаліся выступу па радыё дэмакратычнага кандыдата
Рэчыцкае раённае радыё не пагаджаецца без цэнзуры прапускаць у эфір зварот да выбарцаў кандыдата ў дэпутаты райсавета, прадпрымальніка, рэгіянальнага каардынатара кампаніі “Гавары праўду”Алега Шабетніка.
04.03.2014 У Рэчыцы спалохаліся выступу па радыё дэмакратычнага кандыдата
Рэчыцкае раённае радыё “Дняпровец” не пагаджаецца без цэнзуры прапускаць у эфір зварот да выбарцаў кандыдата ў дэпутаты райсавета, прадпрымальніка, рэгіянальнага каардынатара кампаніі “Гавары праўду” Алега Шабетніка.
04.03.2014 Стань назіральнікам за выбарамі! (відэа)
23 сакавіка 2014 года ў Беларусі адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы Дэпутатаў. Каб стаць назіральнікам на гэтых выбарах, дастаткова запоўніць анкету тут: http://vybory2014.eotp.info/entry.
04.03.2014 У пераважнай большасці райцэнтраў Гомельскай вобласці выбары пройдуць без выбару
У Лоеўскім, Кармянскім, Ельскім, Буда-Кашалёўскім, Жыткавіцкім, Хойніцкім, Чачэрскім, Лельчыцкім, Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці выбары ў раённыя Саветы дэпутатаў пройдуць на безальтэрнатыўнай аснове. У астатніх райцэнтрах сітуацыя падобная.
04.03.2014 Былы начальнік абласной міліцыі канкуруе на выбарах з сябрамі Партыі БНФ і АГП
3 сакавіка стала вядома, што начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкаму Уладзімір Сычэўскі вызвалены з пасады і звольнены ў запас “з правам нашэння міліцэйскіх знакаў адрознення”. Цікава, што Сычэўскі вылучаны якраз зараз уладай як кандыдат на выбарах у Гродзенскі гарадскі савет.
04.03.2014 Гродна: абласны суд не задаволіў скаргу Мікалая Уласевіча
3 сакавіка Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу грамадскага актывіста з Варнянаў Мікалая Уласевіча, якую ён падаў на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты абласнога савета. Пачынаўся разгляд справаў у залі для грамадзянскіх спраў, а ўвечары скарга Уласевіча разглядалася ўжо ў памяшканні па разглядзе крымінальных спраў.