Навіны на тэму: правы мігрантаў
04.09.2017 Затрыманай у Мінску бежанцы з Чачні на радзіме пагражае смерць
22-гадовую бежанку з Чачні Луізу Дудуркаеву затрымалі ў мінскім аэрапорце і выдалі сваякам. Пра гэта ПЦ "Вясна" паведамілі псіхолаг Валянціна Ліхашва з РІГ "Максімум" і юрыст дзяўчыны, якія суправаджалі яе ў пераезде ў Нарвегію, дзе ёй далі прытулак.
16.08.2017 Human Constanta адкрывае вакансію юрыста
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta пашырае сваю каманду і адрывае юрыдычную прыёмную ў Мінску для кансультавання замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства па пытаннях іх правоў.
19.06.2017 20 чэрвеня - Сусветны дзень бежанца
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае ўсіх ахвочых прыняць удзел у шэрагу асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму дню бежанца ў Менску.
23.02.2017 Валянціна Стэфановіча дапыталі як сведку па справе аб гібелі вучаніцы на прыборцы бульбы
23 лютага праваабаронцу Валянціна Стэфановіча дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да двух супрацоўнікаў школы №11 г. Маладзечна па факце смерці вучаніцы 8-га класа Вікторыі Папчэні падчас прыборкі бульбы.
03.02.2017 Enemy spotted: як распазнаць мову варожасці?
Як працуе мова варожасці, каго часцей за ўсё дыскрымінуюць журналісты ў Беларусі і як гэтага пазбягаць на пісьме – разбіраўся 34mag.net разам з «Журналістамі за талерантнасць», якія падрыхтавалі свежы маніторынг «Мовы варожасці ў беларускіх СМІ».
05.12.2016 “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён”: праблема бежанцаў праз прызму мастацтва
Выстава “Крэпасць Еўропа. Усходні бастыён”, прысвечаная праблеме бежанцаў, адкрыецца ў Берасцейскай арт-прасторы КХ 8 снежня.
23.11.2016 Чатыры месяцы расеец сядзіць у ЦІПе ў чаканні дэпартацыі
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», ужо чатыры месяцы ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў змяшчаецца грамадзянін Расійскай Федэрацыі Максім Заматаеў у чаканні дэпартацыі.
16.11.2016 Каардынатар "Крым SOS": пераслед крымскататарскага насельніцтва – масавая з’ява (аўдыё)
Пасля анексіі Крыма Расіяй прайшло больш як два з паловай гады. Цікавасць беларускіх медыя да сітуацыі ў рэгіёне знізілася, і, дарэчы, складаецца ўражанне, што людзі звыкліся з тым, што Крым – частка Расіі. Але ў той жа час з паўвострава працягваюць з’язджаць людзі, большасць з якіх – прадстаўнікі крымскататарскай меншасці.
10.11.2016 Людзям патрэбны элементарныя правы на жыццё, вяртацца ім няма куды
Праваабаронцы “Берасцейскай Вясны” працягваюць клапаціцца лёсам чаченскіх семьяў, якія патрапілі ў складанае становішча.
13.10.2016 "Ці падаўляць свайго ўнутранага фашыста?" Праваабаронцы ладзяць семінар у Брэсце
Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь і праваабарончая ініцыятыва "Human Constanta" запрашаюць Вас 17 кастрычніка на семінар у Брэсце па тэме глыбіннага антыфашызму.
14.09.2016 Туркменскі дысідэнт Чары Анамурадаў вярнуўся ў Швецыю і знаходзіцца ў бяспецы
Генпракуратура Беларусі вызваліла Чары Анамурадава, выдачы якога патрабаваў Туркменістан. Сёння дысідэнт вярнуўся ў Швецыю, чыё грамадзянства ён мае. Прычыны такога рашэння Генпракуратуры пакуль невядомыя.
09.09.2016 Human Rights Watch заклікае генпракурора Беларусі не выдаваць Чары Анамурадава Туркменістану
Рашэнне па пытанні аб экстрадыцыі затрыманага ў Беларусі туркменскага дысідэнта Чары Анамурадава генпракуратура мусіць агучыць у другой дэкадзе верасня.
16.06.2016 На ААТ “Полацк-Шкловалакно” пройдзе суд паводле зыску актывіста Свабоднага прафсаюза
Мікола Шарах, намеснік старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу Беларускага, сябра Рады пры Міністэрстве працы па ўдасканаленні працоўнага заканадаўства, намеснік кіраўніка “пярвічкі” СПБ на “Шкловалакне”, хоча аднавіцца на працы.
02.05.2016 Праз 43 гады пражывання ў Беларусі Уладзіслава Вараксіна выкінулі з краіны на 5 гадоў
Асобу без грамадзянства Уладзіслава Вараксіна пасля судовага паседжання, якое адбылося 29 красавіка, дэпартавалі з Беларусі тэрмінам на 5 гадоў.
22.03.2016 Беларускiя праваабаронцы выступiлi супраць мiграцыйнай заявы БНФ
Моладзевая праваабарончая ініцыятыва за адэкватнае стаўленне да бежанцаў і мігрантаў распаўсюдзiла адкрыты ліст у адказ на заяву партыі БНФ па пытанні бежанцаў і мігрантаў.