Навіны на тэму: дыфамацыя
16.02.2023 Гамельчуку, які выказваўся супраць вайны, прызначылі паўтара года калоніі
Гомельскі абласны суд 15 лютага асудзіў Паўла Ракоцу паводле ч. 1 арт. 130, ч.1 арт. 368, арт. 369 КК на паўтара года калоніі агульнага рэжыма.
15.02.2023 Брэсцкага нарколага-псіхіятра асудзілі да двух гадоў калоніі за два каментары
Суддзя Сяргей Маручак прызнаў Максіма Зайцава вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэксу.
14.02.2023 “Сродкам выяўлення негатыўнай ацэнкі з’яўляецца лексема Б.”: кобрынца асудзілі на тры гады “хіміі” за абразу Лукашэнкі
Суд Кобрынскага раёну 16 студзеня асудзіў Уладзіміра Балцянкова паводле ч. 1 арт. 368 КК на тры гады "хіміі".
14.02.2023 Лекару са Смаргоні прызначылі 6 гадоў калоніі за каментары
У Гродзенскім абласным судзе 13 лютага вынеслі прысуд палітзняволенаму лекару-узісту са Смаргоні Яўгену Бужынскаму — шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).
10.02.2023 У закрытым чаце выказаўся аб магчымым пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі – прысудзілі да калоніі
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Міхаіл, пасля пачатку ваеннага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну, у сакавіку 2022 года пакінуў паведамленне ў “публічным чаце ў мэсэнджары Тэлеграм"
09.02.2023 Юнак у Гомелі асуджаны за распальванне сацыяльнай варожасці і паклёп на Лукашэнку
Мікіту Карпенку затрымалі 6 кастрычніка 2022 года. У відэа з пабліка, які мае дачыненне да сілавікоў, Мікіта Карпенка распавядаў, што быў падпісаны на суполкі «У Кантакце», якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».
09.02.2023 Былую студэнтку лінгвістычнага ўніверсітэту асудзілі па “справе Зельцэра” на два гады калоніі і выпусцілі ў зале суда
Мінскі абласны суд 8 лютага асудзіў Кацярыну Хулхачыеву паводле ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, арт. 369 КК на два гады калоніі агульнага рэжыму.
09.02.2023 Мужчыну накіравалі на прымусовае лячэнне за каментары пра Лукашэнку
Суддзя Наталля Буднік прызнала яго вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу.
09.02.2023 За 17 каментароў абразлівага характару – два гады калоніі і 200 базавых штрафу
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 27 студзеня вынес прысуд 36-гадоваму Алегу Юшкевічу, якому інкрымінаваныя публічныя абразы Аляксандра Лукашэнкі, суддзі і прадстаўнікоў улады.
07.02.2023 22-гадоваму грузчыку, які разганяў пратэсты ў 2020-м, замянілі пакаранне за абразу інспектара ДПС
Аляксею Грыгаровічу замянілі пакаранне на два месяцы арышту.
06.02.2023 Мужчыну з Маларыты асудзілі на тры месяцы арышту за ролік у TikTok пра участковага, які праглядзелі 10 чалавек
Суд Маларыцкага раёну 24 студзеня асудзіў Юрыя Шыльца паводле арт. 369 КК на тры месяцы арышту і прызначыў 250 рублёў кампенсацыі пацярпеламу.
03.02.2023 Жыхар Баранавічаў мусіць выплаціць 3000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды за два каментары
Вырак агучыла суддзя Таццяна Жарко.
03.02.2023 Сябровак у Мінску асудзілі за знявагу дзяржаўнага сцяга
Свае дзеянні яны здымалі на камеру мабільнага тэлефона, а фота - і відэафайлы выкладвалі ў групу ў сацыяльнай сетцы, чым публічна зняважылі дзяржсімволіку.
02.02.2023 За абразу ўдзельнікаў “банды Лукі” мужчыну асудзілі на год і два месяцы калоніі
Суд Першамайскага раёна Віцебска 19 студзеня асудзіў Васіля Троцкага паводле арт. 391, арт. 369 КК на адзін год і два месяца калоніі агульнага рэжыма і штраф 30 базавых велічыняў (1110 рублёў).
01.02.2023 Два гады "хіміі" за абразу Лукашэнкі вынес суд у Ваўкавыску ў выязным пасяджэнні
Мабільны тэлефон абвінавачанага як сродак здзяйснення злачынства канфіскаваны ў даход дзяржавы.