Навіны на тэму: дыфамацыя
01.02.2023 Мужчыну ў Бабруйску асудзілі на два гады калоніі за абразу Лукашэнкі
Суд Бабруйскага раёна і Бабруйска 23 студзеня асудзіў Анатоля Цепцікава паводле ч. 1 арт. 368 КК на два гады калоніі агульнага рэжыма.
30.01.2023 Лідчаніна асудзілі на два з паловай гады калоніі за абразу Лукашэнкі і ўдзел у пратэстах
Суд Лідскага раёна 26 студзеня асудзіў Юрыя Брэйву паводле ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 342 КК два гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
30.01.2023 У Мінску аднавіўся суд над палітвязнем Глебам Гладкоўскім
Мінскі гарадскі суд пасля доўгага перапынку 30 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы палітзняволенага прадпрымальніка Глеба Гладкоўскага.
30.01.2023 Палітвязня з Докшыцкага раёна асудзілі за намер ваяваць ва Украіне
У Віцебскім абласным судзе вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Докшыц Сяргея Грыбовіча, якога абвінавацілі па шэрагу пратэcных і дыфамацыйных артыкулаў.
27.01.2023 У Мінску вынесены яшчэ адзін прысуд па "справе Зельцэра"
Сяргей Бушык быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментарыі ў Інтэрнэце пасля гібелі ў перастрэлцы ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
26.01.2023 Гамельчука асудзілі на тры гады калоніі за паклёп на Лукашэнку і ўдзел у пратэстах
Чыгуначны суд Гомеля 25 студзеня асудзіў Андрэя Карпенку паводле ч. 2 арт. 367, ч. 1 арт. 342 КК на тры гады калоніі агульнага рэжыму.
25.01.2023 У Івацэвічах вынесены прысуд за незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных сілавікоў
Сутнасць абвінавачання пакуль невядомая. Верагодна, гаворка ідзе пра перадачу перcанальных дадзеных сілавікоў у пратэсныя чаты.
24.01.2023 Гарадзенца асудзілі за абразу і пагрозу гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі
Данііла Зайца, які працаваў у Гарадзенскім філіале “Белтэлекама” затрымалі за некалькі каментароў у сацыяльных сетках напачатку кастрычніка 2022 года.
24.01.2023 Пенсіянерку з Брэста асудзілі на паўтара года “хатняй хіміі” за каментар у Тэлеграме
Маскоўскі суд Брэста 3 студзеня асудзіў Наталлю Малец паводле арт. 369 КК на паўтара года "хатняй хіміі".
23.01.2023 Пружанца асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу прадстаўніка ўлады
Пружанскі суд 28 снежня 2022 года асудзіў Максіма Міцкевіча паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса на два гады "хатняй хіміі".
23.01.2023 Гарадзенца асудзілі на год калоніі за абразу Лукашэнкі. Мужчына пакінуў некалькі допісаў у "Аднакласніках"
Кастрычніцкі суд Гродна 14 снежня 2022 года асудзіў Андрэя Мацонку паводле ч. 1 арт. 368 КК на адзін год калоніі агульнага рэжыму.
20.01.2023 Гарадзенца асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі за лайкі ў "Аднакласніках"
Вырак агучыў суддзя Дзмітрый Кедаль.
20.01.2023 Уладальніка гасцініцы для жывёл у Гродна асудзілі на два з паловай гады калоніі за паклёп і абразу Лукашэнкі
Кастрычніцкі суд Гродна 22 снежня 2022 года асудзіў Паўла Свірбутовіча паводле ч.2 арт. 367 і ч. 2 арт. 368 КК на два гады і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыма.
19.01.2023 "Дзейнічаў паводле матываў палітычнай і ідэалагічнай варожасці": мужчыну з асаблівасцямі слыху асудзілі на год і два месяцы калоніі за абразу Лукашэнкі
Кастрычніцкі суд Віцебска 19 снежня 2022 года асудзіў Дзяніса Хаўханава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса на адзін год і два месяцы калоніі агульнага рэжыма.
17.01.2023 Палітвязня асудзілі на тры з паловай гады калоніі за абразу Лукашэнкі і генеральнага пракурора
Гомельскі абласны суд 16 студзеня асудзіў палітзняволенага Аляксандра Пугача паводле ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 366, ч. 1 арт. 368, арт. 369 Крымінальнага кодэкс на тры з паловай гады калоніі агульнага рэжыма.