Навіны на тэму: АБСЕ
30.01.2018 Кент Харстэд: Я расчараваны, што ў Беларусі шмат што з рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ не зроблена
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе не будзе накіроўваць сваіх назіральнікаў на мясцовыя выбары ў Беларусь, але мае намер адсачыць іх вынікі, паведамляе інтэрнэт-газета naviny.by.
24.01.2018 Кент Харстэд заклікаў улады Беларусі актывізаваць намаганні па правядзенні выбарчых рэформаў
Як паведамляе БелаПАН, спецпрадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кент Харстэд шкадуе, што працэс рэфармавання выбарчага заканадаўства Беларусі не прасоўваецца наперад, і заклікае беларускія ўлады актывізаваць намаганні па правядзенні рэформаў.
13.12.2017 Абмежаванне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў АБСЕ — велізарны рэгрэс для Хельсінкскага працэсу
“Абмежаванне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў працы АБСЕ будзе вялізным крокам назад для Хельсінкскага працэсу, а таксама здрадай духу і асноўным каштоўнасцям гэтай унікальнай ініцыятывы па прасоўванні міру”, — гаворыцца ў звароце, распаўсюджаным Платформай грамадзянскай салідарнасці (CSP), якая аб’ядноўвае больш чым 90 праваабарончых НДА з усяго рэгіёну АБСЕ.
10.10.2017 Алесь Бяляцкі – дэпутату Навумовічу: Апроч графіка сустрэч, яшчэ ёсць графік расстрэлаў
Дыскусія наконт асноўных палажэнняў Рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі адбылася ў Палітычным камітэце Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Гэты дакумент быў прыняты на сесіі ПАСЕ 27 чэрвеня гэтага года.
20.09.2017 Пераслед грамадзянскай супольнасці і ціск на адвакатаў - пытанні канферэнцыі АБСЕ
На паралельных мерапрыемствах у межах Нарады па чалавечым вымярэнні АБСЕ праваабаронцы абмяркоўваюць тэндэнцыі на постсавецкай прасторы.
19.09.2017 На канферэнцыі АБСЕ абмяркоўваюць праблему смяротнага пакарання. Беларусь – у цэнтры ўвагі (відэа)
Міжнародныя арганізацыі FIDH і Amnesty International уздымаюць праблему смяротнага пакарання на Нарадзе па чалавечым вымярэнні АБСЕ ў Варшаве. У тэматычных мерапрыемствах бяруць удзел праваабаронцы з Беларусі - адной з дзвюх краінаў рэгіёна АБСЕ, дзе выконваюцца смяротныя прысуды.
18.09.2017 Справаздача БДІПЧ АБСЕ: Расце колькасць пагрозаў і нападаў на праваабаронцаў
Колькасць і сур’ёзнасць пагрозаў і нападаў на праваабаронцаў у рэгіёне АБСЕ працягваюць расці цягам апошніх трох гадоў, гаворыцца ў справаздачы Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ).
13.09.2017 Юрыст БАЖ распавёў прадстаўнікам АБСЕ пра пераслед журналістаў у Беларусі
Прадстаўнік ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на 21-ым Пасяджэнні АБСЕ па пытаннях рэалізацыі прынцыпаў чалавечага вымярэння выступіў з дакладам пра факты парушэння свабоды слова ў Беларусі.
12.09.2017 Алесь Бяляцкі: Захад усё больш схільны не рэагаваць востра на рэпрэсіі ў Беларусі
Падчас выступу ў Варшаве кіраўнік ПЦ “Вясна” нагадаў, што ў Беларусі ёсць тры палітвязні – Ігар Комлік, Зміцер Паліенка ды Міхаіл Жамчужны, і міжнародная грамадскасць не павінна пра гэта забываць. Тым не менш, апошнім часам Захад усё больш схільны не рэагаваць востра на рэпрэсіі ў Беларусі.
11.09.2017 Прадстаўнікі “Вясны” возьмуць удзел у мерапрыемствах у межах Нарады па чалавечым вымярэнні АБСЕ
11 верасня ў Варшаве распачала працу штогадовая Нарада па разглядзе выканання абавязальніцтваў дзяржаў-удзельніц АБСЕ ў сферы чалавечага вымярэння, якая будзе доўжыцца да 22 верасня. У межах канферэнцыі Прадстаўнікі ПЦ “Вясна” возьмуць удзел у трох паралельных мерапрыемствах, дзе будзе абмяркоўвацца сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі.
14.07.2017 "Калі ў Беларусі ўрад хоча імітаваць дэмакратыю, то ў Азербайджане - ужо скончыў імітацыю"
Пра бягучую сітуацыю і становішча праваабаронцаў у Азербайджане «Вясне» распавёў былы палітычны вязень, кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі Анар Мамедлі. Наш госць упершыню наведаў Беларусь на мінулым тыдні, яго візіт быў звязаны з удзелам у Паралельным форуме грамадзянскай супольнасці АБСЕ ў Мінску.
12.07.2017 З’яўленне лакальных ініцыятываў - нагода для аптымізму
Усё часцей эксперты кажуць пра такую тэндэнцыю як звужэнне прасторы для няўрадавых арганізацый, у тым ліку і праваабарончых. У такіх умовах грамадзянская супольнасць пачынае шукаць новыя формы, метады працы, і ўсё больш увагі на сябе звяртаюць лакальныя ініцыятывы.
10.07.2017 На сесіі ПА АБСЕ прынятая рэзалюцыя аб сітуацыі ва Усходняй Еўропе з крытыкай Беларусі
Камітэт па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях (трэці камітэт) Парламенцкай асамблеі АБСЕ ўхваліў рэзалюцыю аб сітуацыі ва Усходняй Еўропе, у якой утрымліваецца крытыка Азербайджана, Беларусі і Расіі, паведамляе БелаПАН.
06.07.2017 “У цяперашніх умовах разлічваць на ініцыяцыю новага Маскоўскага механізму ў дачыненні да Беларусі не выпадае”
Праз шэсць гадоў рэкамендацыі на адрас Беларусі, зробленыя Пастаянным саветам АБСЕ па выніках разгляду даклада спецдакладчыка Эмануэля Дэко ў рамках Маскоўскага механізму, застаюцца актуальнымі. Афіцыйны Мінск не выконвае свае міжнародныя абавязальніцтвы, канстатуюць эксперты.
06.07.2017 Рэзалюцыя Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці АБСЕ
Рэзалюцыя Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці АБСЕ была прынятая 4 ліпеня 2017 года ў Мінску, напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, і адрасаваная сябрам ПА АБСЕ, краінам-удзельніцам АБСЕ, а таксама прадстаўнікам палітычных органаў і інстытутаў гэтай рэгіянальнай арганізацыі.