Навіны на тэму: АБСЕ
05.07.2017 "Патрабуем дазволіць вярнуцца ў Беларусь Алене Танкачовай!"
65 беларускіх і замежных праваабаронцаў падпісаліся пад зваротам на імя міністраў замежных і ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і Ігара Шуневіча з патрабаваннем дазволіць Алене Танкачовай неадкладна вярнуцца ў Беларусь і выключыць яе са спіса асоб, уезд якім у краіну забаронены.
04.07.2017 Удзельнікі адзначылі ўнікальны характар Паралельнага форуму грамадзянскай супольнасці ў Мінску
На Паралельным форуме грамадзянскай супольнасці адбыўся брыфінгу для журналістаў, падчас якога выступілі Міклаш Харасці, Алесь Бяляцкі, Юры Джыбладзе, Марыя Дале, Айша Юнг і Саша Кулаева.
03.07.2017 У Мінску праходзіць Паралельны форум грамадзянскай супольнасці
Паралельны форум грамадзянскай супольнасці ”Шэсць гадоў пасля дакладу ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: што змянілася?” праходзіць 4 ліпеня, напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.
03.07.2017 Міклаш Харасці прыехаў у Мінск па запрашэнні АБСЕ
Міжнародны эксперт возьме ўдзел у працы 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая будзе праходзіць 5 – 9 ліпеня ў Мінску.
29.06.2017 На вачах у міжнароднай грамадскасці можа быць зацверджаны чарговы расстрэльны прысуд
Вярхоўны суд Беларусі 30 чэрвеня разгледзіць апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання Аляксея Міхалені. Апеляцыя адбудзецца напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая будзе праходзіць 5 – 9 ліпеня ў Мінску.
29.06.2017 Пазіцыя беларускіх праваабарончых арганізацый па агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Беларускія праваабрончыя арганізацыі выступілі з агульнай пазіцыяй па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні правядзення паседжання Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, запланаванага з 4 па 8 ліпеня ў Мінску.
07.05.2017 Прадказальны характар рашэння па рэгістрацыі "Вясны" не дае падставаў для звароту ў Мінюст
Актуальнасць дадзенага пытання звязана з падрыхтоўкай кааліцыяй праваабарончых арганізацый альтэрнатыўнага дакладу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Эксперты КПЧ уключылі просьбу аб тлумачэнні сітуацыі з адмовай у рэгістрацыі ПЦ "Вясна" ў пералік пытанняў, якія падлягаюць разгляду ў рамках справаздачнасці Беларусі перад гэтым дамоўным органам.
26.03.2017 Кіраўнік БДІПЧ АБСЕ асудзіў «непатрэбнае прымяненне сілы» беларускімі ўладамі супраць мірных дэманстрантаў
«Пасля ўчорашніх падзей і апошніх дзён я зноў заклікаю беларускія ўлады ўстрымацца ад выкарыстання любых санкцый або непатрэбных сіл для падаўлення іншадумства і права на свабоду сходаў», - сказаў Лінк.