Навіны на тэму: выбары-2018
13.02.2018 Наваполацк: Кандыдат-прарэктар ПДУ робіць стаўку на адміністратыўны рэсурс?
Прарэктар Полацкага дзяржуніверсітэта Павел Каваленка, які балатуецца ў Наваполацкі гарсавет па акрузе №20, падобна, вырашыў атрымаць дэпутацкі мандат з дапамогай галасоў студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.
13.02.2018 Праваабаронцы заклікаюць грамадзянаў паведамляць пра загон на датэрміновае галасаванне
Вам вядомыя факты, калі адміністрацыі навучальных і іншых установаў, прадпрыемстваў прымушаюць сваіх падначаленых галасаваць у дні датэрміновага галасавання? Паведамляйце пра гэта незалежным назіральнікам на электронны адрас elections2018@spring96.org ці па тэлефоне (17) 394 63 11.
13.02.2018 У Мінскім хоспісе прагаласуюць за паўдня і дадуць справаздачу начальству?
Факт выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу і прымусу да галасавання зафіксаваў 13 лютага на тэрыторыі Трактаразаводскай выбарчай акругі №57 актывіст Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч.
13.02.2018 Галіну Каржанеўскую знялі з выбараў за “Народную Волю”
Кандыдата ў дэпутаты ў Мінгарсавет па Матусевіцкай выбарчай акрузе № 33 Галіну Каржанеўскую знялі з выбараў. Рашэнне прыняла 13 лютага Фрунзенская раённая выбарчая камісія.
13.02.2018 Выбары ў Віцебску: нудная агітацыя і загадзя вядомы вынік
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з Віцебску Леанід Свецік распавёў пра ход перадвыбарчай кампаніі ў горадзе і актыўнасць кандыдатаў напярэдадні галасавання.
13.02.2018 Мазыр: Па скарзе назіральніка ўнесеныя змены ў пералік памяшканняў для сустрэч з выбаршчыкамі
На зварот назіральніка былі прынятыя змяненні ў рашэнне райвыканкама, згодна з якімі ў пералік памяшканняў для правядзення перадбыварчых сустрэч былі ўключаны усе актавыя залі усіх 16 школаў Мазыра.
13.02.2018 Жодзіна: кандыдаты сустракаюцца самі з сабой
На сустрэчу з выбарнікамі даверанай асобы кандыдата ў Мінскі абласны Савет дэпутатаў Пятро Пархомчыка (Магістральная акруга №24) і 4-х кандыдатаў па акругах №11, 12, 13 і 14 у памяшканне жодзінскага “Моладзевага Цэнтру” не прыйшло ніводнага выбарніка з гэтых акругаў.
13.02.2018 Мінск: зацішша на піку агітацыйнай кампаніі
Назіральніца Валянціна Свяцкая адзначае, што пасіўнасць інфармацыйнай хвалі адбываецца як з боку ўлады ў выглядзе ЦВК і ВК усіх узроўняў, так і з боку многіх кандыдатаў.
12.02.2018 Фотафакт: кандыдат у дэпутаты ўключыў ксеракс?
Ці зацікавяцца гэтым парушэннем у Мінскай раённай выбарчай камісіі, альбо сарамліва заплюшчаць вочы?
12.02.2018 ЦВК ухілілася ад абароны права кандыдата на радыёвыступ
Пры рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Смаргонскага раённага Савета было праведзена лёсаванне часу запісу выступаў кандыдатаў і выхаду запісаў ў эфір. Згодна з гэтым рашэннем запіс мусіў адбывацца ў Смаргоні.
12.02.2018 Кандытат Сігаеў патрабуе выправіць звесткі пра сябе ў інфармацыйных матэрыялах
Першамайская раённая выбарчая камісія вырабіла інфармацыйныя матэрыялы кандытата, не ўзгадніўшы з ім інфармацыю, якая, на думку Сігаева, мае важнае значэнне для выбаршчыкаў.
12.02.2018 Рыгор Кастусёў абскардзіў дзеянні выбарчай камісіі
Выбарчая камісія, якая вырабляла інфармацыйныя ўлёткі пра кандыдатаў у дэпутаты па Шклоўскай гарадской акрузе № 54, не ўказала частку біяграфічных звестак пра кандыдата ў дэпутаты Рыгора Кастусёва.
12.02.2018 Гомель: кандыдаты ад АГП правялі сумесны перадвыбарчы пікет
Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам передвыбарчага пікету ў Гомелі
09.02.2018 У Смаргоні кандыдат распаўсюджвае ананімныя ўлёткі
На дошках аб'яў пры пад'ездах жылых дамоў выбарчай акругі №15 г у Смаргоні размешчаны ўлёткі кандыдата ў дэпутаты райсавета Аляксандра Нікадона. Прычым яны двух відаў, паведамляе "Гарадзенская Вясна".
09.02.2018 Гомель: фармальны падыход да разгляду скаргаў кандыдатаў
Паседжанні Гомельскай абласной выбарчай камісіі праходзяць фармальна: праекты рашэнняў падрыхтаваны загадзя, галасаванне адзінагалоснае