Навіны на тэму: выбары-2018
09.02.2018 Алесь Сілкоў: Нерэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты вылучэнцам ад партый варта і трэба абскарджваць
Незарэгістраваным кандыдатам у дэпутаты варта выкарыстоўваць усе легальныя магчымасці для таго, каб адстаяць сваё права быць зарэгістраванымі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты, лічыць нацыянальны каардынатар кампаніі назірання “Права выбару-2018” Алесь Сілкоў.
09.02.2018 Сустрэча з кандыдатамі пад лозунгам: “Явка коллектива обязательна!”
Сустрэчы з выбарнікамі, абвесткі, якія ўдалося ўбачыць, хутчэй нагадваюць не свабодны агітацыйны працэс, а адміністрацыйна-камандную абавязалаўку,” - сведчыць жодзінскі назіральнік Аляксей Лапіцкі
08.02.2018 Светлагорск: выбарчы пікет Юрыя Ляшэнкі кантралявалі з трох бакоў
Пікет кандыдата ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў па Маладзёжнай выбарчай акрузе № 57 Юрыя Ляшэнкі, які адбыўся 8 лютага ў Светлагорску, кантралявалі з розных бакоў.
08.02.2018 Ізноў БДУ. Студэнты скардзяцца на прымус да галасавання
Да блогера Антона Матолькі зноў звярнуліся студэнты БДУ з інфармацыяй пра новы выпадак ціску з боку адміністрацыі. Камандзір студэнцкай службы бяспекі заклікае студэнтаў "у абавязковым парадку" прыйсці на датэрміновае галасаванне.
08.02.2018 Віцебск: агітацыйныя пікеты апазіцыйных кандыдатаў пад пільнай увагай спецслужбаў
Заўважнай адметнасцю сёлетніх перадвыбарных апазыцыйных пікетаў у Віцебску стала абавязковая прысутнасць на іх супрацоўнікаў спецслужбаў, якія вядуць непрыхаваную відэафіксацыю. Пры гэтым гараджанне не наважваюцца падыходзіць да такіх пікетаў.
07.02.2018 Астравеччына: кандыдат ад АГП абскарджвае няроўныя ўмовы перадвыбарчай кампаніі
На Астравеччыне кандыдат у дэпутаты Варнянскага сельскага савету, грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч змагаецца з парушэннем яго правоў як удзельніка выбарчай кампаніі. Пятага лютага ён накіраваў дзве скаргі: адну – ў Варнянскую сельскую выбарчую камісію, другую – у суд Астравецкага раёна.
07.02.2018 Магілёўшчына: агітацыйная кампанія ў рэгіёне праходзіць незаўважна
Нягледзячы на «мінімальныя змены ў лепшы бок» ва ўмовах для правядзення агітацыі кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў, агітацыйная кампанія ў Магілёве і іншых гарадах вобласці шмат у чым носіць сімвалічны характар.
07.02.2018 Назіральніку адказалі: “У дзеяннях раённай выбарчай камісіі парушэнняў адкрытасці і галоснасці не выяўлена"
Назіральнік ў Мазырскай раённай выбарчай камісіі Уладзімір Целяпун звярнуўся са скаргай да старшыні Гомельскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў А. Няверава.
06.02.2018 Кандыдат скардзіцца ў пракуратуру на парушэнне заканадаўства
Супрацоўнікі міліцыі палічылі перадачу выбарчай улёткі суседзям незаконнай агітацыйнаю дзейнасцю і пагражалі за гэта адказнасцю выбаршчыкам.
06.02.2018 Як кандыдат у дэпутаты ашальмаваў лозунг «Zакон як дышаль»
6 лютага кандыдат у дэпутаты Гомельскага гарадскога і абласнога Саветаў Кастусь Жукоўскі аспрэчыў пісьмовыя папярэджанні гарадской і абласной выбарчых камісій аб недапушчэнні паклёпу і абраз у адрас службовых асоб дзяржаўных органаў. У скаргах у Гомельскую абласную і Цэнтральную выбарчыя камісіі кандыдат заяўляе аб перашкодзе яму свабодна весці перадвыбарчую агітацыю.
02.02.2018 Кандыдат Казлоў пачаў “добраўпарадкаваць” тэрыторыю выбарчай акругі
Некалькі соцен уваходных дзвярэй у жылыя шматкватэрныя дамы Першамайскага раёна Мінска аблеплены ўлёткамі з выбарчай праграмай кандыдата ў дэпутаты ў Мінскі гарсавет па Акадэмічнай выбарчай акрузе №48 Сяргей Казлова.
02.02.2018 Барысаў: пералік аб’ектаў для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў павялічаны
Барысаўскі назіральнік Алег Мацкевіч прааналізаваў месцы, дазволеныя раённымі ўладамі для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў і параўнаў сітуацыю з мінулымі выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія адбыліся ў 2014 годзе.
01.02.2018 У Смаргоні сарваны графік запісу на радыё выступаў кандыдатаў у дэпутаты
Напярэдадні пачатку запісу выступаў кандыдатаў раённая камісія паведаміла ім, што Гарадзенская абласная камісія па выбарах прыняла рашэнне перанесці запіс выступаў на радыё з райцэнтра ў Гародню.
31.01.2018 Брэсцкі кандыдат у дэпутаты: колькасць выбаршчыкаў прыніжана на 47 тысяч
Кандыдат у дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета па 17 выбарчай акрузе, прадстаўнік Руху "За свабоду" Дзяніс Турчаняк лічыць, што на сарака выбарчых акругах Брэста колькасць выбаршчыкаў прыніжана на 47 тысяч.
31.01.2018 Гарадзеншчына: умовы для агітацыі ў параўнанні з мінулымі выбарамі амаль не змяніліся
Пра гэта распавёў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель, які прааналізаваў рашэнні па перадвыбарчай агітацыі на выбарах 2014 і 2018 гадоў.