Навіны на тэму: выбары-2018

Студэнты БДУ паведамляюць пра ціск з боку адміністрацыі напярэдадні выбараў

22.01.2018 Студэнты БДУ паведамляюць пра ціск з боку адміністрацыі напярэдадні выбараў

Студэнты хімічнага факультэта БДУ звярнуліся да блогера Антона Матолькі з просьбай распаўсюдзіць інфармацыю пра кантроль, які распачала на факультэце намесніца дэкана па вучэбна-выхаваўчай працы Жанна Цабкала (на фота).

Баранавічы: загадалі скласці пратакол апытання на ўдзельніка перадвыбарчага пікета

22.01.2018 Баранавічы: загадалі скласці пратакол апытання на ўдзельніка перадвыбарчага пікета

Баранавіцкі  актывіст, кандыдат у дэпутаты мясцовых Саветаў Рыгор Грык, праводзіў агітацыю і збор подпісаў каля Палескага рынку. Неўзабаве да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі - лейтэнант Валошын і незнаёмы капітан і прапанавалі скласці пратакол апытання.

Правакатар і міліцыя сарвалі перадвыбарчы пікет у Мінску

22.01.2018 Правакатар і міліцыя сарвалі перадвыбарчы пікет у Мінску

Кандыдат у дэпутаты па Курасоўшчынскай выбарчай акрузе ў Менску, сябра ствараемай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Пётр Папраўка прадставіў прэсавай службе БХД відэадоказ таго, як міліцыянты разам з правакатарам зрываюць яго законны перадвыбарчы пікет 20 студзеня.

Мінск: Партыйцы не змаглі абскардзіць адмовы ў рэгістрацыі іх кандыдатамі

22.01.2018 Мінск: Партыйцы не змаглі абскардзіць адмовы ў рэгістрацыі іх кандыдатамі

З падрабязнага аналізу прычынаў, па якой адмаўлялі вылучэнцам у кандыдацтве вынікае, што большасці было адмоўлена з-за несапраўднасці часткі подпісаў, адабраных для праверкі, а таксама недакладнасці ў дэкларацыях аб даходах альбо маёмасці.

Нерэгістрацыя апазіцыйных кандыдатаў скіравана на забеспячэнне прызначанай ЦВК яўкі

21.01.2018 Нерэгістрацыя апазіцыйных кандыдатаў скіравана на забеспячэнне прызначанай ЦВК яўкі

Нядопуск вялікай колькасці прэтэндэнтаў ад апазіцыйных структураў да ўдзелу ў выбарах – самая абуральная адметнасць этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання. Аналітыкі лічаць гэты крок мясцовых уладаў лагічным працягам захадаў па забеспячэнні прызначанай Цэнтрвыбаркамам яўкі.

На 40 з 60 акругах па выбарах у Гродзенскі абласны Савет адбудзецца безальтэрнатыўнае галасаванне

20.01.2018 На 40 з 60 акругах па выбарах у Гродзенскі абласны Савет адбудзецца безальтэрнатыўнае галасаванне

19 студзеня адбылося чарговае паседжанне Гродзенскай абласной ТВК, на якім была агучана колькасць зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты на выбары ў абласны Савет дэпутатаў.

У Гародні гарадская выбарчая камісія не зарэгістравала 5 прэтэндэнтаў, сярод іх - прадстаўнікі РЭП і АГП

20.01.2018 У Гародні гарадская выбарчая камісія не зарэгістравала 5 прэтэндэнтаў, сярод іх - прадстаўнікі РЭП і АГП

Гэта старшыня РЭП па Гродзенскай вобласці Корабаў Васіль Сямёнавіч і прадстаўніца АГП Котава Галіна Аляксандраўна. Абодва не былі зарэгістраваныя з-за наяўнасці памылак у дэкларацыях.

У Бярозе зарэгістраваныя ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты

20.01.2018 У Бярозе зарэгістраваныя ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты

Нягледзячы на пэўныя заўвагі, Бярозаўская раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Бярозаўскага раённага Савета зарэгістравала ўсіх 46 кандыдатаў у дэпутаты на 27 выбарчых акругаў.

Магілёў: Гарвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі 12 прэтэндэнтам у кандыдаты, 8 з іх - партыйныя

19.01.2018 Магілёў: Гарвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі 12 прэтэндэнтам у кандыдаты, 8 з іх - партыйныя

Магілёўская гарадская выбарчая камісія зарэгістравала 132 кандыдаты ў дэпутаты на 40 акругах. Пераважная частка вылучэнцаў прадстаўляюць бюджэтную сферу і працуюць у дзяржаўных органах.

Наваполацк: назіральнікі адзначаюць імітацыю канкурэнцыі на выбарчых акругах

19.01.2018 Наваполацк: назіральнікі адзначаюць імітацыю канкурэнцыі на выбарчых акругах

Тэхнічныя кандыдаты ці актыўнасць сацыяльных работнікаў, педагогаў і шэраговых супрацоўнікаў “Нафтану” і ЖРЭА? Склад прэтэндэнтаў на дэпутацкія крэслы і іх размеркаванне па акругах выклікаюць пытанні ў назіральнікаў.

Віцебск: у палове акругаў выбары будуць безальтэрнатыўныя

19.01.2018 Віцебск: у палове акругаў выбары будуць безальтэрнатыўныя

Віцебская гарадская выбарчая камісія зарэгістравала 68 кандыдатаў у дэпутаты гарадскога Савета дэпутатаў, пяці прэтэндэнтам адмовіла. У выніку ў 20 з 40 акругаў балатуюцца па адным кандыдаце.

У Гомельскі гарсавет не здолелі пераадолець рэгістрацыю 8 прэтэндэнтаў

19.01.2018 У Гомельскі гарсавет не здолелі пераадолець рэгістрацыю 8 прэтэндэнтаў

Як паведаміў з паседжання камісіі прадстаўнік кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары" у Гомелі Леанід Судаленка усяго на 40 месцаў у гарадскі Савет дэпутатаў былі пададзены дакументы ад 140 чалавек, з якіх 54 вылучаліся шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, 47 працоўнымі калектывамі і 39 палітычнымі партыямі.

У Рэчыцы “пракацілі” вылучэнцаў ад “Гавары праўду”

19.01.2018 У Рэчыцы “пракацілі” вылучэнцаў ад “Гавары праўду”

Адмову ў рэгістрацыі атрымалі А. Лінкевіч (грамадская арганізацыя "Гавары праўду"), паколькі ў прэтэндэнта выявіліся несапраўдныя дадзеныя ў дэкларацыі аб даходах, С. Статкевіч (грамадская арганізацыя "Гавары праўду"), у якога 8 подпісаў былі сабраныя не на тэрыторыі акругі.

Жодзіна: 7 акруг – безальтэрнатыўныя, 6 прэтэндэнтаў незарэгістравана

19.01.2018 Жодзіна: 7 акруг – безальтэрнатыўныя, 6 прэтэндэнтаў незарэгістравана

Без заўвагаў і страт прайшла рэгістрацыя ўсіх 48 прэтэндэнтаў, якія вылучаліся ад прадпрыемстваў і арганізацый.  З 24-х прэтэндэнтаў, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў грамадзян, зарэгістраваныя толькі 18 чалавек.

Барысаў: на выбарчым фронце без перамен

19.01.2018 Барысаў: на выбарчым фронце без перамен

Барысаўскі назіральнік Алег Мацкевіч адзначае, што магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў вылучэнўцаў яму не прадставілі і нават не адказалі на ягоную заяву.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства