Навіны на тэму: выбары-2018

Выступ кандыдата ў дэпутаты спрабуюць цэнзураваць на радыё

31.01.2018 Выступ кандыдата ў дэпутаты спрабуюць цэнзураваць на радыё

Першая спроба выкарыстаць цэнзуру ў дачыненні да выступу кандыдата ў дэпутаты зафіксаваная 30 студзеня ў Мінску пад час запісу на радыё "Мінская хваля".

Гомель: Кандыдату ў дэпутаты ад АГП вынеслі папярэджанне

31.01.2018 Гомель: Кандыдату ў дэпутаты ад АГП вынеслі папярэджанне

Старшыня выбарчай камісіі Віталь Атаманчук зачытаў заяву супрацоўніка абласнога ўпраўлення ДАІ Уладзіміра Кадзетава аб паклёпе і абразе, якія кандыдат Жукоўскі дапусціў ў яго адрас падчас пікету каля будынку ДАІ. Маёр міліцыі прасіў выбарчую камісію за дапушчаныя парушэнні адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты.

Орша: першая публічная сустрэча дэмакратычнага кандыдата з выбаршчыкамі была сарваная

30.01.2018 Орша: першая публічная сустрэча дэмакратычнага кандыдата з выбаршчыкамі была сарваная

Ліст з раённай выбарчай камісіі аб немагчымасці правядзення сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдат у дэпутаты Аршанскага райсавета ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Аляксандр Булаўка атрымаў толькі праз два дні пасля заяўленай ім даты мерапрыемства.

Кент Харстэд: Я расчараваны, што ў Беларусі шмат што з рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ не зроблена

30.01.2018 Кент Харстэд: Я расчараваны, што ў Беларусі шмат што з рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ не зроблена

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе не будзе накіроўваць сваіх назіральнікаў на мясцовыя выбары ў Беларусь, але мае намер адсачыць іх вынікі, паведамляе інтэрнэт-газета naviny.by.

Месцы для агітацыі ў Светлагорску: ні паляпшэння, ні пагаршэння

29.01.2018 Месцы для агітацыі ў Светлагорску: ні паляпшэння, ні пагаршэння

Новы дакумент нічым не адрозніваецца ад папярэдняга рашэння, якое прымалася пад час мінулых выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Як “несапраўдныя подпісы” апынуліся “сапраўднымі” – выбарчая гісторыя

29.01.2018 Як “несапраўдныя подпісы” апынуліся “сапраўднымі” – выбарчая гісторыя

З Гомельскай акруговай камісіі паведамілі, што для адмены рашэння раённай выбарчай камісіі аб нерэгістрацыі неабходна каб кандыдатка ўзяла распіскі ў выбарцаў, што яны насамрэч падпісаліся за яе. Сп. Галіне давялося яшчэ раз звяртацца да выбарцаў ужо па распіскі.

Фрунзенская выбарчая камісія паскардзілася на апазіцыйнага кандыдата. Міліцыя праводзіць праверку

25.01.2018 Фрунзенская выбарчая камісія паскардзілася на апазіцыйнага кандыдата. Міліцыя праводзіць праверку

25 студзеня Мікіту Семяненку, кандыдату ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савету, патэлефанавалі з Фрунзенскага РУУС. Яго запрасілі на “размову” з нагоды таго, што актывіст нібыта парушыў грамадскі парадак падчас наведвання 18 студзеня Фрунзенскай раённай выбарчай камісіі.

Маладэчна: Назіральнік аналізуе магчымасці для правядзенння выбарчай агітацыі

25.01.2018 Маладэчна: Назіральнік аналізуе магчымасці для правядзенння выбарчай агітацыі

Назіральнік з Маладэчна Аляксандр Капуцкі параўнаў рашэнне раённага выканаўчага камітэта аб месцах, вызначаных для правядзення агітацыйнай кампаніі па выбарах у раённы Савет дэпутатаў, з рашэннем папярэдняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы.

Шукаем валанцёраў для назірання ў дні галасавання на мясцовых выбарах

24.01.2018 Шукаем валанцёраў для назірання ў дні галасавання на мясцовых выбарах

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, якая ажыццяўляе маніторынг на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў двадцаць восьмага склікання, запрашае валанцёраў для назірання падчас датэрміновага і ў асноўны дзень галасавання.

Улады змянілі межы акругі, дзе балатуецца бярозаўскі апазіцыйны кандыдат. Выбаршчыкі абураныя

23.01.2018 Улады змянілі межы акругі, дзе балатуецца бярозаўскі апазіцыйны кандыдат. Выбаршчыкі абураныя

Адзін з трох апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты Бярозаўскага раённага Савету, цяперашні дэпутат Першамайскага сельскага Савету, сябра БХД Валерый Білібуха ў другі раз прэтэндуе на мандат у сельсавеце.

Справаздача па выніках назірання за рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў

23.01.2018 Справаздача па выніках назірання за рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў

Статыстыка адмоў у рэгістрацыі і адкліканых заяў аб вылучэнні дазваляюць убачыць не толькі ўзровень палітычнага накалу, але і ўзровень выкарыстання тэхнічных працэдур рэгістрацыі (праверка подпісаў, дэкларацый і г.д.) у палітычнай барацьбе. Аналіз практыкі і колькасных дадзеных дазваляюць сцвярджаць, што працэдуры праверак прымяняліся ВК селектыўна, перш за ўсё супраць апазіцыйных кандыдатаў.

Магілёў: памылка ў мапе акругаў паўплывала на выбары ў гарадскі Савет дэпутатаў

23.01.2018 Магілёў: памылка ў мапе акругаў паўплывала на выбары ў гарадскі Савет дэпутатаў

З прычыны няправільнай мапы выбарчых акругаў і двухсэнсоўнасці апісання іх межаў двух апазіцыйных прэтэндэнтаў не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты.

Кандыдата пакаралі за пікет, якога ён не праводзіў

23.01.2018 Кандыдата пакаралі за пікет, якога ён не праводзіў

Кандыдат ад АГП у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў па Машэраўскай выбарчай акрузе № 47 Генадзь Верацінскі накіраваў скаргу ў Мінскую гарадскую выбарчую камісію на неабгрунтаванае папярэджанне, вынесенае яму Савецкай раённай выбарчай камісіяй.

Мінск: Чацвёра прэтэндэнтаў ў кандыдаты змаглі абскардзіць рашэнні аб адмове ў рэгістрацыі

23.01.2018 Мінск: Чацвёра прэтэндэнтаў ў кандыдаты змаглі абскардзіць рашэнні аб адмове ў рэгістрацыі

Па інфармацыі назіральніцы Валянціны Свяцкай, з 17 разгледжаных скаргаў 4 прэтэндэнтам адменена рашэнне раённых выбарчых камісій і яны зарэгістраваныя кандыдатамі.

Смаргонь: спісы зарэгістраваных кандыдатаў перадалі ў друк раней за паседжанні па іх рэгістрацыі

22.01.2018 Смаргонь: спісы зарэгістраваных кандыдатаў перадалі ў друк раней за паседжанні па іх рэгістрацыі

Смаргонская раённая дзяржаўная газета «Светлы шлях» у нумары ад 19 студзеня 2018 года размясціла інфармацыю пра рэгістрацыю кандыдатаў ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога і Смаргонскага раённага Саветаў дэпутатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства