Навіны на тэму: гендарныя правы
24.12.2019 У Мінску ўсё ж пройдуць пікеты супраць хатняга гвалту
28 і 29 снежня ў Мінску ўдзельніцы ініцыятывы "Маршыруй, дзетка!" правядуць пікеты за закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.
10.12.2019 У Мінску з'явіліся дзясяткі аранжавых туфляў. Што гэта значыць?
10 снежня — Дзень правоў чалавека. У гэты дзень на плошчы Якуба Коласа ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» зладзіла «арт-інтэрвенцыю» супраць хатняга гвалту над жанчынамі.
10.12.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Вечар без гвалту” і падпісанне паштовак, лекцыя-дыскусія “Гендэрны гвалт – гэта толькі пра жанчын?”, спектакль “Родныя людзі” — усе гэтыя мерапрыемствы прайшлі падчас “16 дзён актывізму супраць гендарнага гвалту”, якія заканчваюцца 10 снежня.
04.12.2019 «Давайце пачнем з сябе!» У Мінску прайшоў «Вечар без гвалту»
"Вечар без гвалту" прайшоў 3 снежня ў сталічнай Галерэі "Ў". Арганізатарамі мерапрыемства, якое праходзіла ў межах "16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту", выступілі Радзіслава, Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын, Гендэрныя перспектывы, Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын - Яе правы, ініцыятыва "Маршыруй, дзетка!" і Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
29.11.2019 16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту ў Беларусі. Што варта зрабіць і наведаць
Зь ініцыятывы ААН у лістападзе праходзіць сусьветная кампанія «16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту». Патлумачым, дзеля чаго гэта робіцца, і што адбываецца ў Беларусі ў рамках кампаніі.
25.11.2019 Гвалт і жанчыны — праблема, якая актуальная і для Беларусі
25 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. Таму ПЦ "Вясна" паразмаўляла з тымі, хто займаецца "гендарным пытаннем" — актывісткамі, юрысткамі, праваабаронцамі.
22.11.2019 Жаночая карта сёмай Палаты
Давайце паглядзім, як выглядаюць гэтыя парламенцкія 40% у жыцці. Хто гэтыя жанчыны, якія бліжэйшыя чатыры гады будуць “прымаць рашэнні” на ўзроўні дзяржавы?
30.10.2019 Жаночая карта парламенцкіх выбараў-2019: рэпрэзентатыўнасць, лічбы і асобы
Паглядзелі, хто з жанчын прэтэндуе на дэпутацкі мандат: з якіх рэгіёнаў, якія пасады займаюць, якім спосабам вылучаліся і якія партыі прадстаўляюць. Вось, што з гэтага атрымалася.
09.10.2019 Гвалт, сэксізм, працоўная дыскрымінацыя... Што абмяркуюць беларускі ў ААН?
Цэнтр «Яе правы» ў кааліцыі з грамадскім аб'яднаннем «Радзіслава» падрыхтаваў справаздачу па ажыццяўленню гендарнай роўнасці і захаванню правоў жанчын у Беларусі ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду (УПА).
08.10.2019 У Мінску не дазволілі Дэманстрацыю супраць хатняга гвалту
Мінгарвыканкам адмовіў актывістак "Маршыруй, дзетка!" у правядзенні дэманстрацыі ў падтрымку прыняцця закона па супрацьдзеянні хатняму гвалту.
27.08.2019 Грамадзянская супольнасць Беларусі выступае за прыняцце заканадаўства аб супрацьдзеянні хатняму гвалту
Камітэт БНП Форуму грамадзянскай супольнасці звяртае ўвагу на тое, што Беларусь усё яшчэ не мае спецыялізаванага заканадаўства супраць гендэрнага гвалту.
22.05.2019 У Магілёве пройдзе семінар «Гендарны лікбез. Базавы ўзровень»
Пол і гендар – гэта розныя паняцці? Навошта патрэбныя гендарныя адрозненні? Што наогул такое гендар? Валанцёры «Магілёўскай вясны» запрашаюць вас даведацца аб гэтым больш.
05.03.2019 #FLOWERPOWER: серыя альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка
Праваабарончы цэнтр "Вясна" выпусціў серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка. Бо гістарычна гэты дзень – не проста "жаночы дзень", а дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасці.
05.03.2019 "Разбуральніцы легенд": лекцыя, гульня і паштоўкі ў дадатак да 8 сакавіка
На мінскай пляцоўцы "Тэрыторыя Правоў" Валанцёрская служба "Вясны" правядзе інтэрактыўную лекцыю "8 сакавіка. Разбуральніцы легенд". Запрошаныя эксперткі раскажуць пра гісторыю дня 8 сакавіка і ўніверсальнасць правоў чалавека.
13.02.2019 ГУУС забараніла танцавальны флэшмоб за мір без гвалту
У Дзень святога Валянціна ў Мінску планавалася правядзенне сусветнага флэшмобу за мір без гвалту - One Billion Rising. Але ён не пройдзе - у ГУУС акцыю забаранілі.