Навіны на тэму: экстрэмізм
24.05.2019 Адміністрацыйны пераслед за “распаўсюд экстрэмізму” у графіках і лічбах
У перыяд з 2014 па травень 2019 праваабаронцамі зафіксаваны 31 выпадак складання пратаколаў па артыкуле 17.11 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, то бок за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Большасць з іх (20) былі складзены цягам апошняга году.
24.05.2019 Пісьменніка вінавацяць у экстрэмізме за апавяданне, надрукаванае 9 год таму
На пісьменнніка Славаміра Адамовіча складзены пратакол паводле арт 17.11 КаАП РБ (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе яе).
22.05.2019 Светлагорскія актывісты абскардзяць штрафы за флэшмоб у Вярхоўным судзе
22 траўня светлагорскія экалагічныя актывісты Анатоль Змітровіч і Алена Маслюкова з дапамогай ПЦ "Вясна” падалі скаргі ў Вярхоўны суд на рашэнні Светлагорскага раённага і Гомельскага абласнога судоў аб адміністрацыйным пакаранні па ч.1 Арт. 23.34 КоАП РБ.
21.05.2019 У Гомелі спынена экстрэмісцкая справа супраць Пятра Маркоўскага
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля спыніў адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненні да жыхара абласнога цэнтра Пятра Маркоўскага.
13.05.2019 Суд аштрафаваў Глеба Рубанава на 40 базавых
ІТ-кансультанта Глеба Рубанава прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і аштрафавалі на 40 базавых велічынь (1020 рублёў).
08.05.2019 Пасля сутак на Акрэсціна суд Глеба Рубанава перанеслі
У сераду, 8 траўня, суд Савецкага раёна г. Мінска пачаў разгляд адміністрацыйнай справы IT-кансультанта Глеба Рубанава за рэпост у сацыяльных сетках у межах флэшмоба #яэкстрэміст.
07.05.2019 Начное затрыманне за флэшмоб #яэкстрэміст
Ноччу з 6 на 7 траўня быў затрыманы IT-кансультант Глеб Рубанаў. Меркавана, яго затрымалі за рэпост у сацыяльных сетках у межах флэшмобу #яэкстрэміст.
30.04.2019 У Гомелі адбыўся яшчэ адзін «экстрэмісцкі» суд. Завочны
Суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Віктар Казачок 24 красавіка аштрафаваў жыхара абласнога цэнтра Аляксандра Іванова на 10 базавых велічыняў (255 руб.) За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП).