Навіны на тэму: гісторыі вязняў
30.05.2022 «Усе 24 чалавекі ў камеры былі адзіныя ў тым, што перамога будзе за намі», — экс-зняволены «Валадаркі»
Амірані Бутыяшвілі распавёў «Вясне» пра сваё затрыманне і палітычны пераслед, пра збітага сукамерніка — экс-следчага Старажэнку, пра тое, як вязні «Валадаркі» даведаліся пра вайну і як успрынялі гэту навіну.
24.05.2022 Былы студэнт: «Проста змірыўся з тым, што стаў адным з палітвязняў»
Кірыл Кятурка распавёў «Вясне» пра затрыманне, умовы ўтрымання і свае далейшыя планы.
24.05.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Выпуск праграмы прысвечаны Вітольду Ашурку, а таксама Дню палітвязня ў Беларусі, які быў абвешчаны з нагоды гадавіны яго смерці.
20.05.2022 На судзе і ў труне. Падкаст памяці Вітольда Ашурка – палітвязня, які памёр у калоніі
28-ы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе” прысвячаецца Вітольду, а таксама людзям, на якіх ён паўплываў — і пры жыцці, і пасля смерці.
19.05.2022 «Прафулік па экстрэмізме — гэта свет Оруэла». Экс-палітвязні і юрыст — пра жоўтыя біркі
Былыя палітвязні расказалі «Вясне», як прафулік уплываў на іх умовы ўтрымання ў СІЗА, калоніі і «хіміі», а юрыст Павел Сапелка пракаментаваў такую практыку.
19.05.2022 Як пераследуюць сям'ю палітзняволенай Аніты Бакуновіч
18-гадовую Аніту Бакуновіч затрымалі 3 месяцы таму.
16.05.2022 «Героі не паміраюць»: 21 траўня — гадавіна са дня смерці Вітольда Ашурка
Праваабаронцы заклікаюць узгадаць Вітольда, выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.
11.05.2022 Спорт, рэжым і бабуліны “шкарпэтоны”. Як жыве Андрэй Чапюк на Валадарцы?
Праваабаронца Алег Граблеўскі правёў з Андрэем Чапюком у адной камеры СІЗА-1 амаль чатыры месяцы. Чым Андрэй Чапюк яму запомніўся?
10.05.2022 "Кожны дзень за кратамі для палітвязняў – гэта барацьба з дэпрэсіяй і песімізмам", – былы вязень "Валадаркі"
Віталь распавёў пра знакаміты карцар для "палітычных" на Акрэсціна, пра настроі палітвязняў на "Валадарцы", як вязні ўспрынялі навіну пра пачатак вайны і пра тое, што яго падтрымлівала за кратамі.
06.05.2022 «Ён — чалавек-свята»: блізкія распавядаюць пра 19-гадовага палітвязня Антона Сіманенкава
19-гадовага палітвязня затрымалі два месяцы таму ў каледжы.
05.05.2022 Блізкія пра палітзняволеную Веру Цвікевіч: «Яна дагэтуль не можа паверыць, што ўсё гэта рэальнасць»
Веру Цвікевіч затрымалі сёлета 27 студзеня — амаль праз паўтара года пасля выбараў-2020. Дзяўчыне 29 гадоў, яна грамадзянка Расіі з беларускім відам на жыхарства, і ўжо тры месяцы яна знаходзіцца за кратамі на Валадарцы.
02.05.2022 "Свабодны і адкрыты чалавек, за што і пакутуе цяпер". Ветэрынарку асудзілі да трох гадоў калоніі за ўдзел амаль ва ўсіх нядзельных Маршах
У судзе Ленінскага раёна 4 красавіка вынеслі чарговы прысуд па ўжо "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
29.04.2022 «Чалавек трапіў у турму — трэба за яго змагацца!» — экс-палітвязень Аляксей Караткоў
Як прайшлі ягоныя паўтара года ў зняволенні, як ён даведаўся пра вайну і як яе ўспрынялі зняволеныя, ці варта маўчаць пра рэпрэсіі супраць блізкіх, што пісаць і чаго пазбягаць у лістах палітвязням — Аляксей расказаў «Вясне».
27.04.2022 «Хачу крычаць на ўвесь свет гісторыю свайго дзіцяці»: маці палітзняволенай Насты Кухаравай расказала, пра што ёй баліць на волі, а дачцэ — за кратамі
У зняволенні Настасся Кухарава ўжо амаль тры месяцы. І сама палітзняволеная, і яе родныя, здаецца, гатовыя ўжо да ўсяго, але трымацца на пазітыве — і маці дзяўчыны, і самой Насце становіцца ўсе цяжэй.
26.04.2022 «Мікіта расказваў, што білі нагамі, дубінкамі, намотвалі анучу на галаву», — сукамернік пра затрыманага экс-следчага Старажэнку
Сукамернік Мікіты, які ўтрымліваўся з ім у карцары ІЧУ Акрэсціна, распавёў «Вясне» пра тое, што даставілі былога следчага туды моцна збітым.