Навіны на тэму: звароты
02.09.2013 Мінкульт просіць абгрунтаваць каштоўнасць бел-чырвона-белага сцягу
Міністэрства культуры адказала на зварот заяўнікаў і арганізатараў грамадскай кампаніі па наданні бел-чырвона-беламу сцягу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
02.09.2013 Брэст: пачаўся збор подпісаў наконт вырашэння праблем садкоў і школ
Ініцыятарамі звароту з’яўляюцца жыхары Брэста , якія праз Інтэрнэт інфармуюць гараджан аб тым , што ў сувязі з будаўніцтвам або пашырэннем асобных мікрараёнаў горада паўстала праблема даступнасці адукацыі па месцы жыхарства.
28.08.2013 БХД сабрала 4200 подпісаў за вызваленне ксяндза Лазара
Аргкамітэт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі сабраў ужо звыш за 4200 подпісаў пад зваротам за вызваленне арыштаванага ксяндза Уладзіслава Лазара.
14.08.2013 Адкрыты зварот
Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікае КДБ Рэспублікі Беларусь праінфармаваць грамадскасць аб прычыне і месцы ўтрымання пад вартай святара Уладзіслава Міхайлавіча Лазара, сутнасці прад'яўленага яму абвінавачвання.
13.08.2013 БХД накіравала ў Генпракуратуру зварот па справе ксяндза Лазара
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі перадалі ў Генеральную пракуратуру калектыўны зварот па справе каталіцкага святара, пробашча парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве Уладзіслава Лазара.
13.08.2013 Ад гарадзенскіх дэпутатаў патрабуюць рэгулярных справаздач
Прымусіць мясцовых дэпутатаў выконваць закон і рабіць рэгулярную справаздачу сваім выбаршчыкам спрабуюць прадстаўнікі шэрагу гарадзенскіх арганізацый і партый.
06.08.2013 Мінгарвыканкам: Усталяванне помніка Каліноўскаму ў Мінску не прадугледжана
Ліст на імя ініцыятара, Алега Корбана, прыслаў намесьнік старшыні менскага гарвыканкаму, кіраўнік праўладнай кампартыі Ігар Карпенка.
31.07.2013 Захаваем дакументы найноўшай гісторыі Беларусі
Пра гэта гаворыцца ў звароце да дэмакратычнай грамадскасці краіны шэрагу грамадскіх арганізацый, у тым ліку “Дыярыушу”, “Гісторыкі” (my-historica.org) і вэб-архіву “Вытокі” (vytoki.net).
12.07.2013 Група грамадзян патрабуе спыніць прапаганду пагроз насілля з боку кіраўніка дзяржавы
Дванаццаць жыхароў Магілёва накіравалі старшыні грамадскага савета па маральнасці Мікалаю Чаргінцу, генпракурору Аляксандру Канюку і міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму ліст, у якім просяць не дапускаць публічных пагроз насілля з боку кіраўніка дзяржавы.
05.07.2013 Марэк Мігальскі накіраваў у Еўракамісію запыт па справе Гайдукова
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі накіраваў запыт ў Еўрапейскую камісію адносна прысуда Андрэю Гайдукову, якога Віцебскі суд прысудзіў да 1 года і 6 месяцаў зняволення за спробу навязаць кантакт з замежнай спецслужбай.
05.07.2013 Кубінскі дысідэнт заклікаў Еўрапарламент прыняць жорсткую пазіцыю адносна Беларусі
Гіллерма Фарынняс урэшце змог атрымаць прызначаную яму яшчэ ў 2010 годзе прэмію Сахарава – раней улады не дазвалялі яму пакідаць «выспы свабоды». І падзяліўся меркаваннямі пра сітуацыю ў Беларусі.
18.06.2013 Валянцін Стэфановіч звярнуўся да старшыні Белтэлерадыёкампаніі
Нагодай стаў сюжэт у праграме "Таямніцы следства", у якім распавядалася пра абставіны забойства ў Магілёўскай турме. Вынікам чаго стала судовае разбіральніцтва і вынясення смяротнага пакарання асуджанаму Рыгору Юзэпчуку. Аўтары сюжэта неаднаразова падкрэсліваюць нацыянальнасць забойцы - цыган. Пры гэтым акцэнт на нацыянальнасць саўдзельніка і пацярпелага не робіцца, хоць следчы дае адмоўную характарыстыку ўсім тром сукамернікам.
12.06.2013 Берасце: Меркаванні выбаршчыкаў наконт малога памежнага руху ў чарговы раз праігнараваныя
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Валюшыцкі даслаў адказаў брэсцкім актывістам кампаніі «Гавары Праўду!" Прадстаўнікі грамадскасці ставілі перад дэпутатам пытанне, чаму народныя абраннікі праігнаравалі зварот грамадзян па пытанні малога памежнага руху.
06.06.2013 Студэнты пратэстуюць: сцэну для ўніверсітэта культуры не могуць дабудаваць ужо 6 гадоў
Так склалася, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў ад часоў свайго заснавання не мае ніводнай уласнай сцэны, дзе студэнты, якія ў тым ліку рыхтуюцца і да працы ў тэатры, маглі б паказаць сваё майстэрства ці проста парэпетаваць. Cтудэнтка Факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва БДУКМ наважылася выправіць сітуацыю і звярнулася па публічную падтрымку да ўсіх неабыякавых. І ўжо дамаглася пэўнага поспеху.
29.05.2013 Мінздароўя ад прамога адказу на петыцю ўхіляецца, дэпутаты петыцю ігнаруюць
Салігорскі праваабаронца Аляксей Валабуеў атрымаў адказ Міністэрства аховы здароўя на петыцыю аб будаўніцтве ў сталіцы шахцёроў новай паліклінікі. Пад петыцыяй, нагадаем, падпісалася ўжо болей за васемсот чалавек.