Навіны на тэму: звароты

14.08.2012 ГА “БАЖ” пачынае кампанію збору подпісаў за вызваленне Антона Сурапіна

Праўленне арганізацыі заклікае ўсіх салідарных з незалежным журналістам паставіць свой подпіс у абарону зняволенага фатографа.

Генпракуратура адказала праваабаронцам: падстаў для разгляду Вашага звароту не маецца

07.08.2012 Генпракуратура адказала праваабаронцам: падстаў для разгляду Вашага звароту не маецца

На электронную скрыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” прыйшоў адказ з Генеральнай пракуратуры на зварот шэрагу кіраўнікоў праваабарончых арганізацый аб праблеме прэвентыўных затрыманняў грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў маладзёжных апазіцыйных груп, а таксама з прыцягненнем іх да адміністрацыйнай адказнасці.

Генеральнага пракурора хаваюць ад сустрэчы з грамадзянамі

06.08.2012 Генеральнага пракурора хаваюць ад сустрэчы з грамадзянамі

У Мазыры грамадзяніна з прыватным зваротам на шляху да генпракурора Канюка сустрэў раённы пракурор Сушчынскі. Ён назваўся генпракурорам, паабяцаў вырашыць праблему грамадзяніна, каб толькі той не патрапіў на прыём да чыноўніка вышэйшага рангу.

У Адміністрацыю прэзідэнта перадалі петыцыю з патрабаваннем вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў

03.08.2012 У Адміністрацыю прэзідэнта перадалі петыцыю з патрабаваннем вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў

Прадстаўнікі няўрадавых дэмакратычных арганізацый, грамадскія дзеячы і праваабаронцы перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Петыцыю з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў, а таксама спынення ціску на праваабарончыя і грамадскія арганізацыі краіны.

Замежныя праваабаронцы і арганізацыі выказваюць падтрымку Бяляцкаму і іншым палітвязням

03.08.2012 Замежныя праваабаронцы і арганізацыі выказваюць падтрымку Бяляцкаму і іншым палітвязням

Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі абвешчаны шырокай кааліцыяй няўрадавых арганізацыяў з розных краін, якія ўваходзяць у «Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі».

БАЖ звярнулася да Спецдакладчыка ААН па справе Антона Сурапіна

02.08.2012 БАЖ звярнулася да Спецдакладчыка ААН па справе Антона Сурапіна

Ліст за подпісам намесніка старшыні арганізацыі Андрэя Бастунца накіраваны ў Жэневу 2 жніўня.

Міхаіл Пастухоў: КДБ не мае права хаваць інфармацыю пра лёс Антона Сурапіна

02.08.2012 Міхаіл Пастухоў: КДБ не мае права хаваць інфармацыю пра лёс Антона Сурапіна

Па меркаванні былога суддзі Канстытуцыйнага суда Беларусі, следчыя органы незаконна забараняюць адвакату паведамляць інфармацыю пра прававы статус сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Грамадзяне прапанавалі прызначыць Рыгора Васілевіча старшынёй Вярхоўнага Суда

02.08.2012 Грамадзяне прапанавалі прызначыць Рыгора Васілевіча старшынёй Вярхоўнага Суда

33 прадстаўнікі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры звярнуліся да кіраўніка дзяржавы з прапановай адправіць у адстаўку цяперашняга старшыню Вярхоўнага Суда Валянціна Сукалу і прызначыць на гэтую пасаду Рыгора Васілевіча.

Любоў Кавалёва мае намер дамагацца ад старшыні КДБ пісьмовага адказу на патрабаванне вяртання ёй запісаў сына

01.08.2012 Любоў Кавалёва мае намер дамагацца ад старшыні КДБ пісьмовага адказу на патрабаванне вяртання ёй запісаў сына

Як паведаміла жанчына, яе паўторны зварот да Зайцава быщ атрыманы ў КДБ 16 ліпеня, пра што яе праинфармавали, аднак адказу пакуль не было.

Падтрымайце Алеся Бяляцкага 4 жніўня!

31.07.2012 Падтрымайце Алеся Бяляцкага 4 жніўня!

Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да калегаў, прадстаўнікоў міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацый, з заклікам правесці 4 жніўня, у Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі, акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага - старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які быў арыштаваны 4 жніўня 2011 г. і асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі за актыўню праваабарончую дзейнасць.

КДБ працягвае ігнараваць арганізатараў «плюшавага дэсанту»

30.07.2012 КДБ працягвае ігнараваць арганізатараў «плюшавага дэсанту»

Цяпер шведы разглядаюць магчымасць падрыхтоўкі афіцыйнага дакумента для праваахоўных органаў Беларусі.

Праваабаронцы заклікаюць Генпракуратуру і Вярхоўны суд да абмеркавання сітуацыі з незаконнымі прэвентыўнымі затрыманнямі грамадскіх актывістаў

26.07.2012 Праваабаронцы заклікаюць Генпракуратуру і Вярхоўны суд да абмеркавання сітуацыі з незаконнымі прэвентыўнымі затрыманнямі грамадскіх актывістаў

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі звяртаюцца да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Канюка і Старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Валянціна Сукалы з просьбай пра сустрэчу з мэтай абмеркавання сітуацыі з незаконнымі затрыманнямі грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў моладзевых апазіцыйных групаў, спынення гэтай незаконай практыкі і прыцягнення вінаватых да адказнасці.

25.07.2012 Абвешчаны збор сродкаў на лячэнне Крысціны Шацікавай

Вядомай грамадскай актывістцы, маці дваіх дзяцей, стрыечнай сястры Змітра Завадскага, патрэбна тэрміновае і дарагое лячэнне ад анкалагічнага захворвання. На дадзены момант беларускія лекары проста адмаўляюцца брацца за складанае лячэнне.

“Народныя абраннікі”: адказнасць перад выбаршчыкамі адсутнічае

06.07.2012 “Народныя абраннікі”: адказнасць перад выбаршчыкамі адсутнічае

Не ўсе дэпутаты Брэсцкага гарсавету дакладна ведаюць сваю выбарчую акругу і не гатовыя распавесці пра графік сваіх справаздач. Такую выснову можна зрабіць паводле вынікаў зваротаў грамадскіх актывістаў гэтага абласнога цэнтру да мясцовых народных абраннікаў.

Шматдзетныя бацькі патрабуюць прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка мытні

05.07.2012 Шматдзетныя бацькі патрабуюць прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка мытні

Нагодай стала тое, што мытня без тлумачэння прычынаў больш за 4 месяцы не прапускае партыю спартыўнага адзення, якое паступіла для беларускіх дзяцей ад дабрачынца з Велікабрытаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства